Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дубко Аляксандр Іосіфавіч

Дата нараджэння
14.01.1938
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Шумілінскі раён, в. Ілава
Дата смерці
04.02.2001
Род дзейнасці
дзяржаўны дзеяч
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы (1982)
Герой Беларусі (2001)
ордэн Леніна – двойчы
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
ордэн «Знак Пашаны»
ордэн Айчыны ІІІ ступені
медалі

Дубко Аляксандр Іосіфавіч нарадзіўся 14 студзеня 1938 года ў в. Ілава Шумілінскага раёна.

Пасля заканчэння ў 1960 годзе Гродзенскага сельскагаспадарчага інстытута працаваў аграномам-насенняводам, кіраўніком аддзялення, дырэктарам вучэбнай гаспадаркі «Станіславова» Гродзенскага сельскагаспадарчага інстытута.

Са жніўня 1966 па сакавік 1970 гг. – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Бераставіцкага райвыканкама, потым дырэктар Гродзенскага абласнога трэста агародніна-малочных саўгасаў.

У 1972–1994 гг. кіраваў калгасам, потым СГКП «Прагрэс» Гродзенскага раёна.

За выдатныя поспехі ў арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці ў 1982 годзе ўдастоены звання «Герой Сацыялістычнай Працы».

У 1991–1993 гг. – старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў, з 1994 г. – старшыня Гродзенскага аблвыканкама.

Вылучаўся ў 1994 годзе кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.

У 1995 годзе ўваходзіў у склад цэнтральнага савета Аграрнай партыі Беларусі, быў старшынёй Беларускага савета калгасаў і Саюза аграрнікаў Рэспублікі Беларусь.

Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР, Вярхоўнага Савета БССР, Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў, кіраваў шэрагам грамадскіх арганізацый БССР, быў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспекі.

Памёр 4 лютага 2001 года. Пахаваны ў г. Гродна на закрытых гарадскіх могілках.

30 чэрвеня 2001 года прысвоена званне «Герой Беларусі» (пасмяротна).

Узнагароджаны ордэнамі Леніна (двойчы), Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны», Айчыны ІІІ ступені, медалямі.

А. І. Дубко ўстаноўлены помнік у в. Верцялішкі Гродзенскага раёна, яго імя носіць адна з вуліц у г. Гродна.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Герои Беларуси // Архівы і справаводства = Архивы и делопроизводство. – 2009. – № 6. – С. 148–154.

2. Героі Беларусі / падрыхт. С. Барыс // Беларускі гістарычны часопіс. – 2008. – № 4. – С. 54–55.

3. Дубко Александр Иосифович // Герои Беларуси : очерки / сост. И. Н. Осинский. –Минск : Мастацкая літаратура, 2013. – С. 15–45.

4. Дубко Александр Иосифович // Память: историко-документальная хроника Шумилинского района / редкол.: И. П. Шамякин [и др.] ; худож. А. Н. Хилькевич. – Минск : БелЭн им. П. Бровки, 1985. – С. 512.

5. Дубко Александр Иосифович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 400.

6. Дубко Александр Иосифович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2006. – Т. 3 : Герасименко–Картель. – С. 455.

7. Дубко Александр Иосифович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 157.

8. Дубко Аляксандр Іосіфавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1998. – Т. 6 : Дадаізм–Застава. – С. 243.

9. Зайцава, Л. Наш зямляк – Герой Беларусі Аляксандр Дубко / Л. Зайцава // Герой працы (Шумiлiна). – 2018. – 30 студз. – С. 2.

10. Ивашко, И. Дважды Герой / И. Ивашко // Белорусская нива. – 2001. – 14 июля. – С. 2.