Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дзенісенка Тамара Ягораўна

Дата нараджэння
09.01.1931
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Дубровенскі раён, в. Бель
Род дзейнасці
работнік сельскай гаспадаркі
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы (1971)
ордэн Леніна

Дзенісенка Тамара Ягораўна нарадзілася 9 студзеня 1931 года ў вёсцы Бель Дубровенскага раёна.

Пасля заканчэння Валяўкоўскай сямігодкі з 1949 года пайшла працаваць у мясцовы калгас «Звязда». З 1959 года – палявод, з 1964 года стала даяркай саўгаса «Арловічы».

У першы ж год ёй даверылі групу першацёлак і яна, здзівіўшы бывалых жывелаводаў, ад кожнай надаіла па 3700 кілаграмаў, а потым ужо не здавала ўзяты рубеж, паступова павышала надоі.

За высокія паказчыкі па надою малака Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Дзенісенка Тамары Ягораўне ў 1971 годзе прысвоена званне Героя Сацыялістычнай працы.

У 1976 годзе прадстаўляла камуністаў Віцебскай вобласці на XXV з'ездзе КПСС

Узнагароджана залатым медалём «Серп і молат» Героя Сацыялістычнай працы» і ордэнам Леніна.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Денисенко Тамара Егоровна // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 229.

2. Денисенко Тамара Егоровна // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.:И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов ; под общ. ред. А. Н. Новикова. – Минск : БелЭнімя П. Броўкі, 2014. – С. 84.

3. Дзенісенка Тамара Ягораўна// Памяць: Дубровенскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: А. Я. Гаўруцікаў [і інш.] ; уклад.: А. Я. Гаўруцікаў, Р. П. Кахноўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 1997. – Кн. 1. – С. 502.

4. Ільін, М. Зорка героя / М. Ільін//Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 1971. – 13 крас. – С. 2.

5. Кулаков, Ф.Доля ей выпала светлая / Ф. Кулаков // Знаменосцы трудовой славы/ сост.:Г. С. Гужва [и др] ; рец. Б. В. Стрельцов. – Минск : Беларусь, 1984. – С. 82–85.