Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дзерваед Вольга Сямёнаўна

Дата нараджэння
17.07.1923
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Аршанскі раён, вёска Межава
Дата смерці
1996
Род дзейнасці
даярка эксперыментальнай базы «Межава»
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы (1966)
медаль «Серп і Молат»
ордэн Леніна (1966)
ордэн Чырвонага Сцяга (1957)

Дзерваед Вольга Сямёнаўна нарадзілася 17 ліпеня 1923 года ў в. Межава Аршанскага раёна.

З 1937 года працавала ў саўгасе «Межава» Аршанскага раёна. У 1944–1970 гг. працавала даяркай эксперыментальнай базы «Межава» Віцебскай абласной сельскагаспадарчай вопытнай станцыі.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1966 года Дзерваед Вольга Сямёнаўна ўдастоена звання Героя Сацыялістычнай Працы за дасягнутыя поспехі ў развіцці жывёлагадоўлі, павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак мяса, малака, яек, воўны і іншай прадукцыі.

Узнагароджана ордэнамі Леніна (1966), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1957). Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1962–1966 гг.

Памерла ў 1996 годзе.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Дзерваед Вольга Сямёнаўна // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад.; Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2000. – Кн. 2. – С. 396.

2. Дервоед Ольга Семеновна // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 231.

3. Дервоед Ольга Семеновна // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов ; под общ. ред. А. Н. Новикова. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 85.

4. Королев, Г. Она была первой / Г. Королев // Знаменосцы трудовой славы / сост.: Г. С. Гужва [и др.] ; рец. Б. В. Стрельцов. – Минск : Беларусь, 1984. – С. 91–95.

5. Маслюченко, В. Доверие / В. Маслюченко // Советская Белоруссия. – 1966. – 24 февр. – С. 1.