Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дзямешка Міхаіл Кузьміч

Дата нараджэння
20.04.1928
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Ушацкі раён, в. Вялічкаўцы
Дата смерці
28.08.1976
Род дзейнасці
работнік будаўнічай прамысловасці
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
«Заслужаны будаўнік БССР»

Дзямешка Міхаіл Кузьміч нарадзіўся 20 красавіка 1928 года ў в. Вялічкаўцы Ушацкага раёна. Пасля службы ў Савецкай Арміі ў 1951–1973 гг. працаваў муляром у трэсце Полацксельбуд, брыгадзірам муляроў, майстрам. Ён быў арганізатарам пераходу на новыя, па тым часе, умовы работы – гаспадарчы разлік. Па ініцыятыве Міхаіла Кузьміча ў Полацкім БУ-42 упершыню пачалі весці цагельную кладку «двойкамі», чым значна павялічылі прадукцыйнасць і якасць працы. У 1965 годзе М. К. Дзямешка ўдастоены звання «Заслужаны будаўнік БССР».

А ў 1971 годзе за творчую актыўнасць, датэрміновае выкананне 8-й пяцігодкі Міхаілу Кузьмічу прысвоена званне «Герой Сацыялістычнай Працы».

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга (1958).

Памёр Міхаіл Кузьміч Дзямешка 28 жніўня 1976 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Демешко Михаил Кузьмич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 356.

2. Демешко Михаил Кузьмич // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 228.

3. Демешко Михаил Кузьмич // Твои сыновья, Беларусь! Кавалеры ордена Славы : биографический справочник / Б. Д. Долготович. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 82.

4. Дзямешка Міхаіл Кузьміч // Памяць: Ушацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад. М. М. Кірпіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2003. – С. 518.

5. Жарчанка, В. Зорка Героя / В. Жарчанка // Сцяг камунізма (Полацк). – 1971. – 22 мая. – С. 1.

6. Стодольник, И. Звездная весна / И. Стодольник // Сельское строительство Белоруссии. – 1971. – № 6. – С. 12–13.