Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Галубкова Ганна Арцёмаўна

Дата нараджэння
28.09.1918
Месца нараджэння
Віцебская губерня, г. Віцебск
Дата смерці
29.08.2003
Род дзейнасці
закройшчыца
удзельніца партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Спецыялізацыя
абутковая прамысловасць
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы (1971)
ордэн Леніна – двойчы
ордэн «Знак Пашаны»
медаль «За працоўную адзнаку»
Ганаровы грамадзянін г. Віцебска (1971)

Галубкова Ганна Арцёмаўна нарадзілася 28 верасня 1918 года ў Віцебску ў сям'і рабочага.

Атрымаўшы няпоўную сярэднюю адукацыю, рана пачала працоўную дзейнасць. Пасля заканчэння школы фабрычна-заводскага вучнёўства ў 1936 годзе пайшла працаваць закройшчыцай на абутковую фабрыку імя Г. Д. Лекерта.

Удзельніца партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Пасля вайны зноў вярнулася на фабрыку: закройшчыца, кіраўнік камсамольска-маладзёжнай брыгады. Пад яе кіраўніцтвам брыгада дасягнула высокіх паказчыкаў прадукцыйнасці працы і эканоміі матэрыялаў.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 5 красавіка 1971 года за поспехі ў датэрміновым выкананні заданняў пяцігадовага плана і вялікі творчы ўклад у развіццё вытворчасці тканін, трыкатажу, абутку і іншай прадукцыі лёгкай прамысловасці Галубковай Ганне Арцёмаўне было прысвоена званне «Герой Сацыялістычнай Працы».

У 1974 годзе Ганна Арцёмаўна выйшла на заслужаны адпачынак. На пенсіі Ганна Арцёмаўна працягвала займацца грамадскай дзейнасцю, дапамагала моладзі ў авалоданні прафесійным майстэрствам.

Узнагароджана ордэнамі Леніна (2), «Знак Пашаны», медалямі, у тым ліку «За працоўную адзнаку». Ганаровы грамадзянін г. Віцебска. Адзначана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, Ганаровай граматай Віцебскага абкама КП(б)Б і абласнога выканаўчага камітэта.

Памерла Ганна Арцёмаўна 29 жніўня 2003 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Галубкова Ганна Арцёмаўна // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 484.

2. Голубкова Анна Артемьевна // Почетные граждане белорусских городов : биографический справочник / Б. Д. Долготович. – Минск : Беларусь, 2008. – С. 56.

3. Голубкова Анна Артёмовна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 324.

4. Голубкова Анна Артемовна // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 223.

5. Голубкова Анна Артемовна // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов ; под общ. ред. А. Н. Новикова. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 74.

6. Марич, Л. Возвращение / Л. Марич // Знаменосцы трудовой славы / сост.: Г. С. Гужва [и др] ; рец. Б. В. Стрельцов. – Минск : Беларусь, 1984. – С. 70–73.

7. Хазанскі, У. Бестэрміновы пропуск / У. Хазанскі // Работніца і сялянка. – 1975. – № 8. – С. 21.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Голубкова Анна Артемьевна