Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Гарачка Зінаіда Дзмітрыеўна

Дата нараджэння
11.06.1931
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Лёзненскі раён, в. Высачаны
Род дзейнасці
швачка
Спецыялізацыя
абутковая прамысловасць
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы (1966)
ордэн Леніна
медаль «За працоўную доблесць»

Гарачка Зінаіда Дзмітрыеўна нарадзілася 11 чэрвеня 1931 года ў в. Высачаны Лёзненскага раёна.

Працоўную дзейнасць пачала ў 1948 годзе швачкай, з 1952 года – майстар швейнага ўчастка Мінскай абутковай фабрыкі імя Калініна (з 1963 года – галаўное прадпрыемства абутковага аб'яднання «Луч»).

У 1965 годзе Зінаіда Гарачка скончыла Мінскі тэхнікум лёгкай прамысловасці.

За поспехі ў выкананні планавых заданняў і дасягненне высокіх паказчыкаў па вытворчасці абутку Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 9 чэрвеня 1966 года Зінаідзе Дзмітрыеўне было прысвоена званне «Герой Сацыялістычнай Працы».

З 1971 года працавала намеснікам старшыні прафсаюзнага камітэта прадпрыемства. У 1981–1986 гг. – майстар, супрацоўнік музея навучальнага камбіната прафесіянальна-тэхнічнага вучылішча № 43 г. Мінска.

Узнагароджана ордэнам Леніна і медалем «За працоўную доблесць». На Алеі Славы ў г. п. Лёзна знаходзіцца стэла ў гонар З. Дз. Гарачкі.

У 1986 годзе Зінаіда Дзмітрыеўна выйшла на пенсію. Жыве ў Мінску.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Гарачка Зінаіда Дзмітрыеўна // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Лёзненскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1992. – С. 568.

2. Горячко Зинаида Дмитриевна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 343.

3. Горячка Зинаида Дмитриевна // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 226.

4. Горячко Зинаида Дмитриевна // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов ; под общ. ред. А. Н. Новикова. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 78.

5. Перепечина, Я. Зинаида Дмитриевна Горячко / Я. Перепечина // Сцяг Перамогi (Лёзна). – 2006. – 24 кастр. – С. 3.