Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Гарэцкая Ганна Савельеўна

Дата нараджэння
07.07.1900
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Расонскі раён, в. Верацюгі
Дата смерці
06.12.1980
Род дзейнасці
работнік сельскай гаспадаркі
дзяржаўны дзеяч
удзельнік партызанскага руху
Спецыялізацыя
ільнаводства
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы (1949)
ордэн Леніна
медаль «Серп і Молат»

Гарэцкая Ганна Савельеўна нарадзілася 7 ліпеня 1900 года ў в. Верацюгі Расонскага раёна.

3 1932 года – звеннявая па вырошчванні лёну ў калгасе «Расоны».

У гады Вялікай Айчыннай вайны – удзельнік партызанскага руху на Расоншчыне. У першыя пасляваенныя гады вырошчвала лён.

З 1950 года – намеснік старшыні, у 1951–1954 гг. – старшыня калгаса «Расоны».

У 1954–1965 гг. – звеннявая-льнавод.

У 1949 годзе за атрыманне высокага ўраджаю валакна лёну-даўгунцу Г. С. Гарэцкай прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем залатога медаля «Серп і Молат».

У 1962 годзе прысвоена званне «Майстар – залатыя рукі».

Дэлегат сусветнага форуму прыхільнікаў міру.

У 1956–1960 гг. – член ЦК КПБ.

У 1947–1951 гг. – дэпутат Вярхоўнага Савета БССР.

Узнагароджана ордэнам Леніна, медалямі.

Імем Г. С. Гарэцкай названа адна з вуліц г. п. Расоны, вёска Карзунова, дзе яна жыла і працавала.

Памерла 6 снежня 1980 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Гарэцкая Ганна Савельеўна // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – С. 531.

2. Головня, Л. Ровесница века / Л. Головня // Знаменоносцы трудовой славы / сост.: Г. С. Гужва [и др.] ; рец. Б. В. Стрельцов. – Мінск : Беларусь, 1984. – С. 78–81.

3. Горецкая Анна Савельевна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 327.

4. Горецкая Анна Савельевна // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 225.

5. Горецкая Анна Савельевна // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов ; под общ. ред. А. Н. Новикова. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 77.

6. Шаршнёў, Г. Равеснiца века / Г. Шаршнёў // Голас Расоншчыны. – 2000. – 14 лiп. –С. 1.