Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Гусакоў Аркадзь Уласавіч

Дата нараджэння
14.08.1918
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Шумілінскі раён, в. Ужляціна
Дата смерці
07.09.1999
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
дзяржаўны дзеяч
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы (1966)
ордэн Леніна
медаль «Серп і Молат»

Гусакоў Аркадзь Уласавіч нарадзіўся 14 жніўня 1918 года ў в. Ужляціна Шумілінскага раёна.

У гады Вялікай Айчыннай вайны з сакавіка 1943 па люты 1944 гг. – камандзір атрада «За перамогу» партызанскай брыгады імя Кароткіна, якая дзейнічала на тэрыторыі Шумілінскага раёна.

З 1944 года – на працы ў савецкіх органах у Шумілінскім, Любанскім, Клічаўскім, Слуцкім раёнах, з 1959 г. – старшыня калгаса імя Дзяржынскага Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Вывеў гаспадарку з адстаючых у перадавыя.

У 1961 годзе скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС.

30 красавіка 1966 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР прысвоена званне «Герой Сацыялістычнай Працы» за высокія паказчыкі ў вытворчасці лёну.

З 1967 года працаваў у Міністэрстве хлебапрадуктаў БССР, у 1971–1979 гг. – у сістэме гандлю БССР.

У 1963–1967 гг. – дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, у 1966–1971 гг. – член Рэвізійнай камісіі КПБ.

Жыў у Мінску, памёр 7 верасня 1999 года.

Узнагароджаны залатым медалём «Серп і Молат», ордэнам Леніна, медалямі.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Аркадий Власович Гусаков // Память: историко-документальная хроника Шумилинского района / редкол.: И. П. Шамякин [и др.] ; худож. А. Н. Хилькевич. – Минск : БелЭн им. П. Бровки, 1985. – С. 511–512.

2. Гусаков Аркадий Власович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 347–348.

3. Гусаков Аркадий Власович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 227.

4. Гусаков Аркадий Власович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов ; под общ. ред. А. Н. Новикова. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 80–81.

5. Гусакоў Аркадзь Уласавіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя : у 12 т. / редкал.: П. У. Броўка [і інш.]. – Мінск, 1971. – Т. IV : Графіка–Зуйка. – С. 92.