Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Камінская (Курэц) Ірына Пятроўна

Дата нараджэння
22.01.1933
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, в. Порплішча
Дата смерці
04.11.1963
Род дзейнасці
работнік сельскай гаспадаркі
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы (1958)
ордэн Леніна

Камінская Ірына Пятроўна нарадзілася 22 студзеня 1933 года ў в. Порплішча Докшыцкага раёна ў беднай сялянскай сям'і, дзе было дзевяць дзяцей. Сям'я была дружная і вельмі працавітая. Скончыла тры класы і пачалася Вялікая Айчынная вайна. Дзяўчынка дапамагала бацькам па гаспадарцы.

У 1949 годзе 16-гадовай дзяўчынка пайшла працаваць даяркай у саўгас «Сітцы». Чатыры разы яна была ўдзельніцай ВДНГ СССР, узнагароджана сярэбраным і трыма бронзавымі медалямі выставы. У 1961–1963 гг. – свінарка саўгаса «Порплішча» Докшыцкага раёна.

Званне Героя Сацыялістычнай працы прысвоена ў 1958 г. за поспехі ў павелічэнні вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, укараненне ў вытворчасць дасягненняў навукі і перадавога вопыту.

Трагічна загінула 4 лістапада 1963 года. Яе імя носяць піянерская дружына УА «Порплішчанская дзяржаўная агульнаадукацыйная школа» і вуліца ў роднай вёсцы Порплішча.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Автух, Н. Вслед за мечтой / Н. Автух // Знаменосцы трудовой славы / сост. Г. С. Гужва, В. Г. Скопа, Е. Я. Рыклин. – Минск, 1984. – С. 123–126.

2. Камінская Ірына Пятроўна // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя : у 12 т. / рэдкал.: П. У. Броўка [і інш.]. – Мінск, 1972. – Т. 5 : Зуйкі–Кішы. – С. 306.

3. Камінская Ірына Пятроўна // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; уклад. А. В. Скараход ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 602.

4. Каминская (Курец) Ирина Петровна // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 243.

5. Палачанін, Ф. А. Ірына Пятроўна Камінская (Курэц) // Докшыцкі край / Ф. А. Палачанін. – Мінск : Беларусь, 2009. – С. 43–44.