Кандраценка Міхаіл Барысавіч
Кандраценка Міхаіл Барысавіч нарадзіўся 1 мая 1924 года ў в. Трыніўкі Віцебскага раёна. 34 гады адпрацаваў на ўчастку «20 гадоў Кастрычніка» торфапрадпрыемства «Дабееўскі Мох», з іх 22 года – машыністам торфаздабыўнай машыны. Адрозніваўся высокім прафесійным майстэрствам, дысцыплінаванасцю, непрымірымасцю да праяў безгаспадарлівасці.
У 1964 г. ён быў прыняты ў члены КПСС.
Значнымі працоўнымі дасягненнямі праславіўся Міхаіл Барысавіч на працягу трох пяцігодак. За гады 8-й пяцігодкі, у прыватнасці, ён пры плане 28,9 тыс, здабыў 33 тыс. тон торфу і зэканоміў 15 тыс. кілават гадзін электраэнергіі. За працоўную доблесць у 8-й пяцігодцы былому воіну-франтавіку Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 20 красавіка 1971 г. прысвоена высокае званне Героя Сацыялістычнай Працы
Пацвердзіў гэтае высокае званне ў 10-й пяцігодцы. Пяцігадовае заданне па здабычы фрэзернага торфу для патрэб сельскай гаспадаркі ён выканаў яшчэ летам 1978 г., а да 23 чэрвеня 1980 г. выканаў яшчэ адно пяцігадовае заданне – пры плане на 10-ю пяцігодку 33,7 тыс. тон торфу здабыў 70 тыс. тон.
Памёр у 2004 годзе.
Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны І ступені, Чырвонай Зоркі, Славы ІІІ ступені, медалём «За адвагу» і інш.
ЛІТАРАТУРА
1. Газин, Д. Дело тонкое – разведка / Д. Газин // Віцьбічы = Витьбичи. – 2004. – 29 мая. – С. 4.
2. Газин, Д. От Усвячи до Эльбы / Д. Газин // Жыцце Прыдзвіння (Вiцебск). – 1998. – 19 жн. – С. 2.
3. Герой войны и труда // Память: историко-документальная хроника Шумилинского района / редкол.: И. П. Шамякин [и др.] ; худож. А. Н. Хилькевич. – Минск : БелСЭ им. П. Бровки, 1985. – С. 506.
4. Кондратенко Михаил Борисович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 255.
5. Кондратенко Михаил Борисович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост. И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов ; под общ. ред. А. Н. Новикова. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 126.