Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Капцераў Міхаіл Іванавіч

Дата нараджэння
12.07.1938
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Дубровенскі раён, в. Міхалінава
Дата смерці
1990
Род дзейнасці
работнік сельскай гаспадаркі
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы (1976)
ордэн Леніна – двойчы
ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

КАПЦЕРАЎ МІХАІЛ ІВАНАВІЧ нарадзіўся 12 ліпеня 1938 года ў вёсцы Міхалінава Дубровенскага раёна.

Пасля заканчэння сямігадовай школы ў 1952 годзе пачаў працаваць у калгасе «Чырвоны сцяг». Скончыў Высокаўскае вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі, працаваў камбайнёрам Арловіцкай МТС.

У 1957 годзе быў прызваны на ваенную службу ў Савецкую Армію. Пасля службы ў радах Савецкай Арміі з 1960 года працаваў механізатарам у саўгасе імя Чарняхоўскага, потым – брыгадзірам. У 1976 годзе намалаціў за жніво 687 тон зерня.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Капцераву Міхаілу Іванавічу ў 1976 годзе прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.

Узнагароджаны залатым медалем «Серп і молат» Героя Сацыялістычнай Працы, двума ордэнамі Леніна, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

З 1980 па 1985 гг. – дэпутат Вярхоўнага Савета БССР.

Памёр Міхаіл Іванавіч у 1990 годзе.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Дранеўскі, В. Заўседы наперадзе / В. Дранеўскі // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 1975. – 11 кастр. – С. 3.

2. Ільіна, Л. Аб прафесіі і аб сабе / Л. Ільіна // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 1979. – 8 лют. – С. 2.

3. Каптеров Михаил Иванович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 244.

4. Каптеров Михаил Иванович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов ; под общ. ред. А. Н. Новикова. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 108.

5. Капцераў, М. Давер'е апраўдаю / М. Капцераў // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 1981. – 21 лют. – С. 2.

6. Капцераў Міхаіл Іванавіч // Памяць: Дубровенскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: А. Я. Гаўруцікаў [і інш.] ; уклад.: А. Я. Гаўруцікаў, Р. П. Кахноўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 1997. – Кн. 1. – С. 502.

7. Каралёў, Г. Сумленне / Г. Каралёў // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 1980. – 26 студз. – С. 2.

8. Каржаева, С. Па слядах бацькі / С. Каржаева // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 1989. – 18 мая. – С. 2.

9. Королёв, Г. Любовь земная / Г. Королёв // Знаменосцы трудовой славы / сост.: Г. С. Гужва [и др] ; рец. Б. В. Стрельцов. – Минск : Беларусь, 1984. – С. 127–131.

10. Кулакоў, Ф. Самай высокай пробы / Ф. Кулакоў // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 1986. – 25 лют. – С. 2.

11. Макаёва, Л. Ганарыся, бацька, сынам / Л. Макаёва // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 1989. – 18 лістап. – С. 2.

12. Саратокін, Л. На яго календары 1972 год / Л. Саратокін // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 1971. – 28 кастр. – С. 3.

13. Сяргееў, К. ...І ў мірнай працы / К. Сяргееў // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 1996. – 21 чэрв. – С. 4.

14. Уліцёнак, А. Кветкі ля хаты з краю : нарыс / А. Уліцёнак // Звязда. – 1979. – 20 снеж. – С. 2.