Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Кароткая Валянціна Пракопаўна

Дата нараджэння
05.09.1924
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Талачынскі раён, в. Вугалеўшчына
Дата смерці
21.01.2012
Род дзейнасці
работнік сельскай гаспадаркі
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы (1958)
Ганаровы грамадзянін Талачынскага раёна (2010)
ордэн Леніна
залаты медаль «Серп і Молат» Героя Сацыялістычнай Працы
медаль ВДНГ СССР

Кароткая Валянціна Пракопаўна нарадзілася 5 верасня 1924 года ў в. Вугалеўшчына Талачынскага раёна ў сялянскай сям'і.

У 1944–1950 гг. працавала ў калгасе «Чырвоны сцяг» Талачынскага раёна.

У 1953–1979 гг. – звеннявая па вырошчванні лёну ў калгасе «18 партз'езд» Талачынскага раёна.

Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена ў 1958 годзе за поспехі ў павелічэнні вытворчасці сельскагаспадарчых прадуктаў і ўкараненне ў вытворчасць дасягненняў навукі і перадавога вопыту.

З'яўлялася дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР у 1958–1966 гг.

З 1959 года – член КПСС.

У 2010 годзе прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Талачынскага раёна».

Жыла ў Мінску.

Памерла 21 студзеня 2012 года.

Узнагароджана залатым медалём «Серп і Молат» Героя Сацыялістычнай Працы, ордэнам Леніна, медалямі ВДНГ СССР.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Кароткая Валянціна Пракопаўна // Беларуская Савецкая энцыклапедыя : у 12 т. / рэдкал.: П. У. Броўка [і інш.]. – Мінск, 1972. – Т. 5 : Зуйкі–Кішы. – С. 456.

2. Короткая Валентина Прокофьевна // Моя Толочинщина: страницы истории / А. Шнейдер. – 2-е изд, с изм. – Минск : Бизнесофсет, 2006. – С. 121.

3. Короткая Валентина Прокофьевна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 517–518.

4. Короткая Валентина Прокофьевна // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 257.

5. Короткая Валентина Прокофьевна // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов ; под общ. ред. А. Н. Новикова. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 128.

6. Мясников, А. Продолжение подвига / А. Мясников // Знаменоносцы трудовой славы / сост.: Г. С. Гужва, В. Г. Скопа, Е. Я Рыклин. – Минск : Беларусь, 1984. – С. 167–171.

7. Мяснікоў, А. Ф. Працоўны подзвіг / А. Ф. Мяснікоў // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1988. – С. 604–605.

8. Поздравляем! // Наша Талачыншчына. – 2009. – 5 верас. – С. 1.