Карповіч Мікалай Уладзіміравіч
Карповіч Мікалай Уладзіміравіч нарадзіўся 16 верасня 1926 г. у в. Сітцы Докшыцкага раёна. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. 3 1950 года працаваў сакратаром Порплішчанскага сельскага савета, з 1952 г. – рахункаводам, а з 1953 г. – брыгадзірам паляводчай брыгады саўгаса «Сітцы» Докшыцкага раёна. Ураджайнасць збожжавых у паляводчай брыгадзе «Сітцы» ў 70-я гг. дасягнула звыш 40 цэнтнераў з гектара.
Званне Героя Сацыялістычнай працы прысвоена ў 1972 годзе за павелічэнне вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў 9-й пяцігодцы. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, «Знак Пашаны», Айчыннай вайны II ступені, медалямі.
Памёр Мікалай Уладзіміравіч Карповіч 8 студзеня 1992 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Бралка, І. Гаспадар абнаўленай нівы / І. Бралка // Звязда. – 1975. – 12 кастр. – С. 4.
2. Карпович, В. Перейти это поле / В. Карпович // Сельская газета. – 1980. – 15 авг. – С. 3.
3. Карповіч Мікалай Уладзіміравіч // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; уклад. А. В. Скараход ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 602.
4. Карпович Николай Владимирович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 245.
5. Палачанін, Ф. А. Мікалай Уладзіміравіч Карповіч // Докшыцкі край / Ф. А. Палачанін. – Мінск : Беларусь, 2009. – С. 44–45.