Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Казлоў Аркадзь Сцяпанавіч

Дата нараджэння
06.12.1938
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, г. Полацк
Дата смерці
29.05.2011
Узнагароды і прэміі
Ганаровы грамадзянін г. Наваполацка (2008)
Герой Сацыялістычнай Працы (1981)
ордэн Леніна – двойчы
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971)

КАЗЛОЎ АРКАДЗЬ СЦЯПАНАВІЧ нарадзіўся 6 снежня 1938 года ў г. Полацк.

Пасля заканчэння школы і службы ў савецкай арміі па камсамольскай пуцёўцы быў накіраваны на будаўніцтва Полацкага нафтаперапрацоўчага завода (1960).

Працаваў рознарабочым у БУ-125 трэста № 16 «Нафтастрой». У 1961 г. скончыў Наваполацкае тэхнічнае вучылішча нафтавікоў. Праходзіў стажыроўку на Новаўфімскім нафтаперапрацоўчым заводзе.

Працаваў памочнікам аператара ўстаноўкі атмасферна-вакуумнай трубчаткі № 1, затым аператарам на Полацкім НПЗ.

З 1964 г. – старшы аператар паліўнай вытворчасці нафтаперапрацоўчага завода. Прымаў актыўны ўдзел у пусканаладачных работах установак, вывадзе іх на працоўны рэжым. Доўгія гады ўзначальваў лепшую на нафтаперапрацоўчым заводзе брыгаду аператараў.

Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1966–1970). Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971), двума ордэнамі Леніна. У 1981 годзе ўдастоены звання Герой Сацыялістычнай Працы з уручэннем залатога медаля «Серп і Молат». У 2008 г. прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Наваполацка».

 

ЛІТАРАТУРА

1. Абрамович, В. Заводу отдано полвека / В. Абрамович // Рэспубліка. – 2012. – 14 чэрв. – С. 7.

2. Козлов Аркадий Степанович // Почетные граждане города Новополоцка / [сост. С. Б. Филиппенкова ; ред. совет: Н. М. Марченко, В. К. Мартыненко, М. В. Караваева]. – Новополоцк : ПГУ, 2015. – С. 28.

3. Козлов Аркадий Степанович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 254.

4. Лисова, Е. Открыта Мемориальная доска Аркадию Козлову / Е. Лисова // Вестник Нафтана (Новополоцк). – 2012. – 16 июня. – С. 1.

5. Факеев, В. Два героя / В. Факеев // Вестник Нафтана (Новополоцк). – 2008. – 9 февр. – С. 5.

6. Факеев, В. Герои на все времена / В. Факеев // Новополоцк сегодня. – 2017. – 3 нояб. – С. 13.