Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Клімаў Міхаіл Трафімавіч

Дата нараджэння
30.01.1929
Месца нараджэння
Магілёўская вобласць, Горацкі раён, вёска Міхайлавічы
Род дзейнасці
работнік Аршанскага льнокамбіната
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы (1976)
медаль «Серп і Молат»
Заслужаны настаўнік рабочай моладзі БССР
ордэн Леніна – двойчы
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Клімаў Міхаіл Трафімавіч нарадзіўся 30 студзеня 1929 года ў в. Міхайлавічы Горацкага раёна Магілёўскай вобласці.

Ва ўзросце 16 гадоў М. Т. Клімаў паступіў у школу па падрыхтоўцы спецыялістаў па абслугоўванню машын на Аршанскім льнокамбінаце.

З чэрвеня 1947 года па кастрычнік 1950 года праходзіў службу ў Савецкай Арміі. Пасля звальнення ў запас вярнуўся на камбінат і працаваў слесарам, затым стаў брыгадзірам, а ў 1960 годзе – памочнікам майстра. Працаваў на Аршанскім льнокамбінаце да 1989 года.

Укараніў 29 рацыяналізатарскіх прапаноў, якія далі значную эканомію. У ходзе выпуску прадукцыі брыгадзір умела перадаваў свой вопыт моладзі і навучыў прафесіі 27 маладых спецыялістаў.

За высокія дасягненні ў працы па выпуску тэкстыльнай прадукцыі, поспехі ў выкананні планаў 9-й пяцігодкі, творчы ўклад у павелічэнне вытворчасці тавараў народнага спажывання і павышэнне іх якасці Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 4 сакавіка 1976 года Клімаву Міхаілу Трафімавічу прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.

У 1978 годзе прысвоена званне «Заслужаны настаўнік рабочай моладзі БССР». Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Гатоўская, Л. Герой-ардэнаносец / Л. Гатоўская // Аршанская газета. – 2009. – 3 лют. – С. 1.

2. Клімаў Міхаіл Трафімавіч // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад.: Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2000. – Кн. 2. – С. 396.

3. Климов Михаил Трофимович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 252.

4. Климов Михаил Трофимович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов ; под общ. ред. А. Н. Новикова. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 116.

5. Королев, Г. Человек, за которым идут / Г. Королев, Е. Пайкин // Знаменосцы трудовой славы / сост.: Г. С. Гужва [и др.] ; рец. Б. В. Стрельцов. – Минск : Беларусь, 1984. – С. 148–153.

6. Турок, А. Легенда среди нас / А. Турок // Аршанская газета. – 2013. – 2 сак. – С. 2.