Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Клімчанка Яўген Іванавіч

Дата нараджэння
05.03.1924
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Талачынскі раён, в. Лагаўшчына
Дата смерці
22.11.1989
Род дзейнасці
работнік прамысловасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1941–1949
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы (1966)
Заслужаны работнік прамысловасці БССР (1974)
Заслужаны настаўнік рабочай моладзі БССР (1978)
ордэн Леніна – двойчы
ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі
Залатая Зорка Героя Сацыялістычнай Працы
залаты медаль «Серп і Молат» Героя Сацыялістычнай Працы
сярэбраны медаль ВДНГ СССР
бронзавы медаль ВДНГ СССР

Клімчанка Яўген Іванавіч нарадзіўся 5 сакавіка 1924 года ў в. Лагаўшчына Талачынскага раёна.

З 1941 года працаваў слесарам-інструментальшчыкам у Новасібірску.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Быў курсантам школы авіямеханікаў, камандзірам аддзялення чыгуначных войск на Забайкальскім фронце і ў Забайкальскай ваеннай акрузе.

Пасля звальнення ў запас у 1949 годзе пачаў працаваць на Мінскім трактарным заводзе, які яшчэ будаваўся. Яму было даручана падрыхтаваць інструмент для вытворчасці будучай тэхнікі. Сваё майстэрства перадаў маладым рабочым і падрыхтаваў больш за 40 вучняў.

З 1944 года – член ВКП(б), а з 1976 года – член ЦК КПСС.

Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена ў 1966 годзе.

З'яўляўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР у 1970–1974 гг.

У 1974 годзе прысвоена званне «Заслужаны работнік прамысловасці БССР», а ў 1978 годзе – званне «Заслужаны настаўнік рабочай моладзі БССР».

Памёр 22 лістапада 1989 года.

Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі, 11 медалямі, сярод якіх залаты медаль «Серп і Молат» Героя Сацыялістычнай Працы, сярэбраным і бронзавым медалямі ВДНГ СССР.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Карніловіч, Э. А. Якасць сэрца чалавечага / Э. А. Карніловіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1988. – С. 628–630.

2. Клімчанка Яўген Іванавіч // Беларуская Савецкая энцыклапедыя : у 12 т. / рэдкал.: П. У. Броўка [і інш.]. – Мінск, 1972. – Т. 6 : Кішынёў–Мінцэвічы. – С. 27.

3. Климченко Евгений Иванович // Моя Толочинщина: страницы истории / А. Шнейдер. – 2-е изд, с изм. – Минск : Бизнесофсет, 2006. – С. 125.

4. Климченко Евгений Иванович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 494.

5. Климченко Евгений Иванович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов ; под общ. ред. А. Н. Новикова. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 117.

6. Климченко Евгений Иванович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 253.

7. Шыманскі, М. Іду да вас, людзі / М. Шыманскі // Сузор'е : кніга нарысаў / уклад. А. М. Бяржынскі. – Мінск : Юнацтва, 1985. – С. 7–21.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Наша Талачыншчына. Машины, созданные умом и талантом уроженца Толочинщины Евгения Климченко, до сих пор трудятся в поле