Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Кляцкоў Леанід Герасімавіч

Дата нараджэння
12.05.1918
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Шумілінскі раён, в. Шыліна
Дата смерці
14.07.1997
Род дзейнасці
дзяржаўны дзеяч
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1941–1947
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы (1976)
ордэн Леніна – тройчы
ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга – тройчы
ордэн Айчыннай вайны – двойчы
ордэн Чырвонай Зоркі – двойчы
ордэн «Знак Пашаны» – двойчы
медаль «Серп і Молат»
медалі

Кляцкоў Леанід Герасімавіч нарадзіўся 12 мая 1918 года ў в. Шыліна Шумілінскага раёна.

З 1935 года загадваў хатай-чытальняй Клётчынскага сельсавета, з 1938 г. – сакратар, старшыня Клётчынскага сельсавета, сакратар Сіроцінскага райвыканкама, з 1940 г. – першы сакратар Сіроцінскага райкама камсамола.

У 1941–1947 гг – у Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

З 1947 года працаваў у апараце ЦК ЛКСМБ, з 1948 г. – першым сакратаром Маладзечанскага абкама камсамола, з 1952 г. – першым сакратаром Ашмянскага райкама партыі Гродзенскай вобласці.

У 1955 годзе скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС.

З 1960 года – загадчык аддзелам, сакратар Мінскага абкама КПБ, старшыня Камітэта партыйна-дзяржаўнага кантролю БССР, намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама, з 1966 г. – загадчык аддзеламі ЦК КПБ, у 1972–1989 гг. – першы сакратар Гродзенскага абкама КПБ.

У 1976 годзе Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР прысвоена званне «Герой Сацыялістычнай Працы» за поспехі ў выкананні планаў па павелічэнні вытворчасці і продажы дзяржаве сельскагаспадарчай прадукцыі.

Інспектар ЦК КПБ (1989–1991), дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1974–1984), дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1959–1963, 1967–1975).

Узнагароджаны медалём «Серп і Молат», ордэнамі Леніна (тройчы), Кастрычніцкай рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга (тройчы), Айчыннай вайны І і ІІ ступеняў, Чырвонай Зоркі (двойчы), «Знак Пашаны» (двойчы), медалямі.

З 1991 года – на пенсіі. Памёр 14 ліпеня 1997 года. Яго імем названа вуліца ў г. Гродна.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Клецков Леонид Герасимович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 249.

2. Клецков Леонид Герасимович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов ; под общ. ред. А. Н. Новикова. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 115.

3. Кляцкоў Леанід Герасімавіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя : у 12 т. / редкал.: П. У. Броўка [і інш.]. – Мінск, 1972. – Т. VI : Кішынёў–Манцэвічы. – С. 35.

4. Козлов, И. Люди системы / И. Козлов // Беларуская думка.– 2017. – № 1. – С. 60–65.

5. Леонид Герасимович Клецков // Память: историко-документальная хроника Шумилинского района / редкол.: И. П. Шамякин [и др.] ; худож. А. Н. Хилькевич. – Минск : БелЭн им. П. Бровки, 1985. – С. 511.

6. Фалей, Е. С. Клецков Леонид Герасимович / Е. С. Фалей // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 489.