Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Крэмень Анатоль Сцяпанавіч

Дата нараджэння
08.03.1929
Месца нараджэння
Мінская вобласць, в. Люблін
Узнагароды і прэміі
Ганаровы грамадзянін г. Наваполацка (2013)
Герой Сацыялістычнай Працы (1963)
Заслужаны будаўнік БССР
ордэн Леніна
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

КРЭМЕНЬ АНАТОЛЬ СЦЯПАНАВІЧ нарадзіўся 8 сакавіка 1929 года ў в. Люблін Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Скончыў школу фабрычна-завадскога навучання як слесар па рамонце і мантажы будаўнічых машын і абсталявання, курсы экскаватаршчыкаў. У 1949 г. – курсы шафёраў.

Працаваў машыністам экскаватара ў Мінску, Гомелі, Барысаве, Оршы, Полацку. З 1953 па 1958 гг. – у Віцебску.

У 1958 г. прыбыў на будаўніцтва Наваполацкага нафтаперапрацоўчага завода і Полацкага хімкамбіната. Працаваў старшым машыністам экскаватара. У далейшым працаваў на пасадзе механіка ва ўпраўленні механізацыі № 141 трэста № 16 «Нафтастрой».

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 6-га і 7-га скліканняў. Дэлегат XXIII з'езда КПСС.

За актыўны ўдзел у працы па будаўніцтве і датэрміновым пуску першай чаргі нафтаперапрацоўчага завода прысвоена званне «Герой Сацыялістычнай Працы» (1963); «Заслужаны будаўнік БССР».

Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга і Леніна. У 2013 г. прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Наваполацка».

 

ЛІТАРАТУРА

1. Кремень Анатолий Степанович // Почетные граждане города Новополоцка / [сост. С. Б. Филиппенкова ; ред. совет: Н. М. Марченко, В. К. Мартыненко, М. В. Караваева]. – Новополоцк : ПГУ, 2015. – С. 34.

2. Кремень Анатолий Степанович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 258.

3. Малашеня, Л. Легенды рядом с нами / Л. Малашеня // Витебские вести. – 2016. – 30 апр. – С. 8.

4. Факеев, В. Герои на все времена / В. Факеев // Новополоцк сегодня. – 2017. – 3 нояб. – С. 13.