Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Крышталевіч Ульяна Феакцістаўна

Дата нараджэння
27.12.1923
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Мёрскі раён, в. Зачарэўе
Род дзейнасці
партыйны дзеяч
удзельніца партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы (1973)
ордэн Леніна – двойчы
ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
ордэн Айчыннай вайны II ступені
медаль «За адвагу»
медаль «За працоўную адзнаку»
медаль «Партызану Айчыннай вайны» II ступені

Крышталевіч Ульяна Феакцістаўна нарадзілася 27 снежня 1923 года ў в. Зачарэўе Мёрскага раёна ў шматдзетнай сям'і.

Рана пачала працоўную дзейнасць, уладкавалася працаваць у Мёрскую пякарню. З пачаткам калектывізацыі сям'я Крышталевіч адна з першых уступіла ў мясцовы калгас «Чырвоная Зорка».

Удзельніца партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

З 1944 года на камсамольскай, савецкай, партыйнай і гаспадарчай рабоце ў Мёрскім, Браслаўскім і Пліскім раёнах.

У 1959–1967 гг. абіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, у 1970–1974 гг. – Вярхоўнага Савета СССР.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 12 снежня 1973 года за вялікія поспехі, дасягнутыя ў сацыялістычным спаборніцтве, Крышталевіч Ульяне Феакцістаўне было прысвоена званне «Герой Сацыялістычнай Працы».

З 1974 года – намеснік Міністра сацыяльнага забеспячэння БССР (Мінск). У 1982 годзе Ульяна Феакцістаўна выйшла на заслужаны адпачынак. Але працягвала займацца актыўнай грамадскай дзейнасцю, доўгія гады ўзначальвала ў Мінску Фрунзенскі раённы савет Беларускай арганізацыі ветэранаў вайны і працы.

Узнагароджана ордэнамі Леніна, Кастрычніцкай рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны II ступені, медалямі. Праца Ульяны Феакцістаўны адзначана ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР.

Жыве ў г. Мінск.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Кришталевич, У. Ф. Ульяна, обыкновенный человек / У. Ф. Кришталевич ; записала И. Гуринович // Советская Белоруссия. – 2004. – 12 нояб. – С. 12.

2. Кришталевич Ульяна Феоктистовна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 6.

3. Кришталевич Ульяна Феоктистовна // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов ; под общ. ред. А. Н. Новикова. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 132.

4. Крышталевіч Ульяна Феакцістаўна // Памяць: Міёрскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. М. Маняк [і інш.] ; уклад. Л. А. Матэленак ; рэд. В. І. Марціновіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларуская навука, 1998. – С. 516.

5. Матэленак, Л. Яе сонца тут толькі ўзыходзіла / Л. Матэлёнак // Міёрскія навіны. – 2015. – 24 сак. – С. 5.

6. Якавенка, В. Ц. Пакуль сонца ў зеніце : аповесць у нарысах / В. Ц. Якавенка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1977. – 270 с. – (Рэспублiка. Час. Людзi).

7. Яковенко, В. Т. Приручение земли: о первом секретаре Докшицкого райкома партии У. Ф. Кришталевич / В. Т. Яковенко. – Москва : Политиздат, 1975. – 240 с. – (Повести о делах и людях партии).

 

СПАСЫЛКІ

arrow Кришталевич Ульяна Феоктистовна

arrow Героі Сацыялістычнай Працы Мёрскі раён