Лытысаў Міхаіл Васільевіч
Лытысаў Міхаіл Васільевіч нарадзіўся 15 лістапада 1902 года ў в. Блізяціна Невельскага раёна Пскоўскай вобласці. З 1925 г. кіраваў калгасам на Невельшчыне. У гады Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у партызанскім руху на Беларусі. Пасля заканчэння вайны застаўся працаваць на беларускай зямлі ў Глыбоцкім раёне. У 1946–1967 гг. М. В. Лытысаў быў старшынёй калгаса «Перамога» Глыбоцкага раёна. Паступова ў калгасе павялічыўся ўраджай збожжавых. Былі пабудаваны жывёлагадоўчыя памяшканні, амаль у тры разы павялічылася пагалоўе жывёлы. У 1949 г. каждый га льна-даўгунца даў па 6 ц валакна і 7 ц насення.
Калгас «Перамога» быў пастаянным удзельнікам усесаюзных і дзяржаўных сельскагаспадарчых выстаў, узнагароджваўся медалямі і дыпломамі. Вопыт перадавых ільноводаў знайшоў шмат паслядоўнікаў.
За атрыманне высокага ўраджаю ільну ў 1950 г. прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.
З 1968 г. знаходзіўся на пенсіі.
Памёр 13 лютага 1979 года.
Узнагароджаны залатым медалём «Серп і молат» Героя Сацыялістычнай Працы, двума ордэнамі Леніна, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам «Знак Пашаны», медалямі.
ЛІТАРАТУРА
1. Лытысов Михаил Васильевич // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов ; под общ. ред. А. Н. Новикова. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 142.