Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Маршалава Ефрасіння Яфрэмаўна

Дата нараджэння
03.03.1919
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Дубровенскі раён, в. Дзяругі
Дата смерці
14.04.1999
Род дзейнасці
работнік сельскай гаспадаркі
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы (1966)
ордэн Леніна – двойчы
ордэн Леніна – двойчы

МАРШАЛАВА ЕФРАСІННЯ ЯФРЭМАЎНА нарадзілася 3 сакавіка 1919 года ў вёсцы Дзяругі (зараз Каўровае) Дубровенскага раёна.

З 1944 па 1956 гг. працавала паляводам ў калгасе «Наперад », а з 1956 – звеннявой па вырошчванні льну ў калгасе імя XX з’ездаКПСС Дубровенскага раёна.

Перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці. Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена ў 1966 годзе за поспехі ў павелічэнні вытворчасці і нарыхтоўкі льну.

Ефрасіння Яфрэмаўна Маршалава – маці дзевяці дзяцей. Узнагароджана ордэнам «Мацярынская Слава» 1-й, 2-й і 3-й ступені.

У 1975 годзе прымала ўдзел у міжнароднай сустрэчы жанчын у Мінску. Узнагароджана ордэнам У. І. Леніна, медалямі.

Памёрла Ефрасіння Яфрэмаўна 14 красавіка 1999 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Агурцоў, А. Пра маці можна гаварыць бясконца / А. Агурцоў // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 1981. – 22 верас. – С. 2.

2. Карпенка, М. Пагавары са мною, мама... / М. Карпенка // Работніца і сялянка. – 1976. – № 11. – С. 8–9.

3. Маршалава, Е. Будзе шчодрым блакітнае неба / Е. Маршалава // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 1992. – 3 чэрв. – С. 3.

4. Маршалава, Е. Шчаслівы мой лёс / Е. Маршалава // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 1979. – 18 студз. – С. 2.

5. Маршалава Ефрасіння Яфрэмаўна // Памяць: Дубровенскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: А. Я. Гаўруцікаў [і інш.] ; уклад.: А. Я. Гаўруцікаў, Р. П. Кахноўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 1997. – Кн. 1. – С. 502

6. Сяргееў, К. ...І ў мірнай працы / К. Сяргееў // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 1996. – 21 чэрв. – С. 4.

7. Маршалова Ефросинья Ефремовна // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 273.

8. Маршалова Ефросинья Ефремовна // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов ; под общ. ред. А. Н. Новикова. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 150.

9. Огурцов, А. О матерях можно рассказывать бесконечно / А. Огурцов // Знаменосцы трудовой славы / сост.: Г. С. Гужва [и др] ; рец. Б. В. Стрельцов. – Минск : Беларусь, 1984. – С. 213–215.