Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Мацэнка Марыя Ільінічна

Дата нараджэння
14.04.1907
Месца нараджэння
Віцебская губерня, г. Віцебск
Дата смерці
09.09.1982
Род дзейнасці
работнік лёгкай прамысловасці
удзельніца партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы (1960)
ордэн Леніна
медаль «Партызану Вялікай Айчыннай вайны» II ступені
медаль «За працоўную доблесць»
Ганаровы грамадзянін г. Віцебска (1967)

Мацэнка Марыя Ільінічна нарадзілася 14 красавіка 1907 года ў г. Віцебску ў сям'і рабочага.

Працоўную дзейнасць пачала ва ўзросце 15 гадоў вучаніцай краўчыхі. У 1924–1925 гг. працавала ў тэатры (зараз Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Я. Коласа) швачкай-касцюмеркай. З 1927 года працавала на швейнай фабрыцы «Прафінтэрн». У 1930 годзе ў складзе групы работнікаў была пераведзена на фабрыку «Сцяг індустрыялізацыі». Працавала швачкай, майстрам цэха, начальнікам змены ўчастка. Потым была прызначана на кіруючую пасаду – начальнік аддзела кадраў фабрыкі, абіралася старшынёй фабрычнага камітэта прафсаюзаў. У 1940 годзе была абрана сакратаром партыйнай арганізацыі фабрыкі. Незадоўга да пачатку Вялікай Айчыннай вайны была накіравана ў Мінск на курсы партыйных работнікаў пры ЦК КП(б)Б.

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны Марыя Ільінічна была эвакуіравана ў Омскую вобласць, дзе была інструктарам райкама партыі. У 1942 годзе была адклікана ў Маскву ў Цэнтральны штаб партызанскага руху і накіравана ў тыл ворага. У верасні 1942 года была абрана членам Віцебскага падпольнага гаркама і прызначана інструктарам Віцебскага падпольнага абкама партыі. Дзейнічала ў падполлі ў 1944 годзе.

Пасля вызвалення горада вярнулася працаваць на фабрыку, прымала актыўны ўдзел у аднаўленні прадпрыемства. Працавала начальнікам аддзела кадраў, потым намеснікам дырэктара фабрыкі. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 7 сакавіка 1960 года за выдатныя дасягненні ў працы і асабліва плённую грамадскую дзейнасць Марыі Ільінічне было прысвоена званне «Герой Сацыялістычнай Працы».

У 1962 годзе Марыя Ільінічна выйшла на пенсію. Займалася грамадскай дзейнасцю, прымала актыўны ўдзел у выхаванні падрастаючага пакалення. Жыла ў Віцебску.

Узнагароджана ордэнам Леніна, медалямі «Партызану Вялікай Айчыннай вайны» II ступені, «За працоўную доблесць» і інш. Ганаровы грамадзянін г. Віцебска.

Памерла Марыя Ільінічна 9 верасня 1982 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Буткевич, С. Красная косынка / С. Буткевич // Знаменосцы трудовой славы / сост.: Г. С. Гужва [и др] ; рец. Б. В. Стрельцов. – Минск : Беларусь, 1984. – С. 219–222.

2. Волкова, Л. Чтоб дольше века длилась жизнь / Л. Волкова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2007. – 12 апр. – С. 3.

3. Костюкевич, В. Все остается людям / В. Костюкевич // Вiцебскi рабочы. – 2007. – 12 крас. – С. 2.

4. Лукьянова, Н. Не вспоминать, а помнить... / Н. Лукьянова // Народнае слова. – 2007. – 21 крас. – С. 2.

5. Маценко Мария Ильинична // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 110.

6. Маценко Мария Ильинична // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 275.

7. Маценко Мария Ильинична // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов ; под общ. ред. А. Н. Новикова. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 152.

8. Мацэнка Марыя Ільінічна // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 485.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Маценко Мария Ильинична