Мацюшонак Міхаіл Міхайлавіч
Мацюшонак Міхаіл Міхайлавіч нарадзіўся 26 сакавіка 1915 года ў в. Пятроўшчына Глыбоцкага раёна.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Пасля заканчэння вайны і звальнення з ваеннай службы вярнуўся ў родную вёску і працаваў у калгасе «Перамога» Глыбоцкага раёна ў брыгадзе па нарыхтоўцы лесу. У 1947–1970 гг. узначальваў звяно па вырошчванні льну. Кожны гектар даваў па 6,5 ц ільновалакна і па 6,7 ц насення.
Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена ў 1950 г. за атрыманне высокіх ураджаяў лёну.
Памёр Міхаіл Міхайлавіч 25 снежня 1978 года.
Узнагароджаны залатым медалём «Серп і молат» Героя Сацыялістычнай Працы, двума ордэнамі Леніна, медалямі.
ЛІТАРАТУРА
1. Матюшонок Михаил Михайлович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов ; под общ. ред. А. Н. Новикова. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 151.
2. Мацюшонак Міхаіл Міхайлавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1995. – С. 151.
3. Саулич, В. Ударное звено / В. Саулич // Знаменосцы трудовой славы / сост.: Г. С. Гужва, В. Г. Скопа, Е. Я. Рыклин. – Минск : Беларусь, 1984. – С. 216–218.