Місуноў Сямён Мацвеевіч
Місуноў Сямён Мацвеевіч нарадзіўся 25 кастрычніка 1923 года ў в. Малы Весніцк Ушацкага раёна. Закончыў Велікадолецкую школу. У гады Вялікай Айчыннай вайны быў партызанам брыгады імя ЦК КПБ. Пасля вызвалення Беларусі ў 1944 годзе быў накіраваны на аднаўленне горада Мінска. Працаваў на будоўлях. У 1948 годзе скончыў курсы бульдазерыстаў і на працягу 18 гадоў, да 1966 года, працаваў машыністам-бульдазерыстам ва ўпраўленні механізацыі № 70 трэста «Спецбуд» № 15 Міністэрства прамысловага будаўніцтва. У сваёй працы дасягнуў высокіх паказчыкаў. Стварыў новы траншэйны метад рэзання грунту, павялічыўшы прадукцыйнасць працы на 15 %. Пры гэтым практычна не дапускаў паломак машын, на якіх працаваў, змяніў за трыццаць гадоў дзейнасці ўсяго некалькі бульдозераў. У 1962 годзе пра вопыт работы перадавога бульдазерыста была выдадзена кніга «Механізмам – поўную нагрузку».
За высокія вытворчыя паказчыкі, добрасумленныя адносіны да працы ў 1956 годзе Місунову Сямёну Мацвеевічу прысвоена званне «Героя Сацыялістычнай Працы».
Узнагароджаны ордэнам Леніна, медалямі.
Памёр Сямён Мацвеевіч Місуноў 16 жніўня 1989 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Мисунов, С. М. Механизмам – полную нагрузку / С. М. Мисунов. – Минск : Госиздат БССР, 1962. – 26, [2] с. – (Библиотечка новатора).
2. Мисунов Семён Матвеевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 136.
3. Мисунов Семён Матвеевич // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 276.
4. Мисунов Семён Матвеевич // Твои сыновья, Беларусь! Кавалеры ордена Славы : биографический справочник / Б. Д. Долготович. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 157.
5. Місуноў Сямён Мацвеевіч // Памяць: Ушацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад. М. М. Кірпіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2003. – С. 518.