Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Наважылаў Леў Вітальевіч

Дата нараджэння
18.06.1937
Месца нараджэння
Іванаўская вобласць, п. Цейкава
Дата смерці
01.10.2005
Узнагароды і прэміі
Ганаровы грамадзянін г. Наваполацка (1998)
Герой Сацыялістычнай працы (1985)
Ганаровы хімік
ордэн Леніна
ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

НАВАЖЫЛАЎ ЛЕЎ ВІТАЛЬЕВІЧ нарадзіўся 18 чэрвеня 1937 года ў п. Цейкава Іванаўскай вобласці.

Пасля заканчэння Іванаўскага хіміка-тэхналагічнага інстытута працаваў на Саратаўскім хімкамбінаце (майстар, начальнік цэха). З 1967 г. – начальнік вытворчасці «Нітрон» ВА «Палімір»; на працягу шэрагу гадоў займаў розныя кіруючыя пасады, узначальваў гэтае прадпрыемства.

Унёс вялікі ўклад ва ўмацаванне эканомікі і развіццё сацыяльна-культурнай сферы горада. Пад яго кіраўніцтвам і пры непасрэдным садзейнічанні пабудаваны Палац культуры і спорту «Хімік» і іншыя значныя аб'екты горада: 6 дзіцячых садкоў, 3 агульнаадукацыйныя школы, музычная школа, Дом піянераў, гарадская паліклініка, гарадская бальніца, Дом быту і Дом гандлю, Палац спорту і культуры, гарадская лазня, друкарня.

Старшыня Федэрацыі вадналыжнага спорту Віцебскай вобласці. Дзякуючы яго падтрымцы Наваполацкая школа водналыжнікаў стала вядомая ўсяму свету. Неаднаразова абіраўся дэпутатам гарадскога і абласнога Савета дэпутатаў. З 2000 па 2004 гг. быў дэпутатам ад горада Наваполацка ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па жыллёвай палітыцы, будаўніцтву, гандлі і прыватызацыі.

У 1985 г. Льву Вітальевічу прысвоена званне Герой Сацыялістычнай Працы «Ганаровы хімік». Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга і медалямі, а таксама Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР і Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. У 1998 г. прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Наваполацка».

Памёр Леў Вітальевіч 1 кастрычніка 2005 года.

Імя Л. В. Наважылава ўвекавечана на мемарыяльнай дошцы на доме, дзе ён жыў і ў назве алеі ў цэнтры Наваполацка.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Козловский, П. Светлая память о человеке слова и дела Льве Новожилове / П. Козловский // Вестник Нафтана (Новополоцк). – 2017. – 24 июня. – С. 1–2.

2. Конышева, Н. Молодёжь – человеку-легенде / Н. Конышева // Новая газета. – 2013. – 21 июня. – С. 2.

3. Конышева, Н. Человеку-легенде / Н. Конышева // Новая газета (Наваполацк). – 2012. – 6 июля. – С. 2.

4. Новожилов Лев Витальевич // Почетные граждане города Новополоцка / [сост. С. Б. Филиппенкова ; ред. совет: Н. М. Марченко, В. К. Мартыненко, М. В. Караваева]. – Новополоцк : ПГУ, 2015. – С. 20.

5. Новожилов Лев Витальевич // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 284.

6. Усовская, О. Памяти легендарного директора / О. Усовская // Вестник Нафтана (Новополоцк). – 2013. – 2 февр. – С. 1.

7. Факеев, В. Герои на все времена / В. Факеев // Новополоцк сегодня. – 2017. – 3 нояб. – С. 13.

8. Факеев, В. Добрая сила / В. Факеев // Новополоцк сегодня. – 2017. – 16 июня. – С. 3.