Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Паўлоўскі Іван Рыгоравіч

Дата нараджэння
05.07.1922
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Сенненскі раён, в. Латыгаль
Дата смерці
22.07.2007
Род дзейнасці
дзяржаўны дзеяч
Навуковае званне
Кандыдат эканамічных навук (1969)
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы (1971)
ордэн Леніна
ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (двойчы)

Паўлоўскі Іван Рыгоравіч нарадзіўся 5 ліпеня 1922 года ў вёсцы Латыгаль Сенненскага раёна.

Пасля заканчэння Аршанскага тэхнікума чыгуначнага транспарту (1941) працаваў на Свярдлоўскай чыгунцы, дзе прайшоў шлях ад дзяжурнага па станцыі да начальніка буйнога чыгуначнага вузла. У 1947–1972 гг. працаваў на Паўднёва-Усходняй, Паўднёва-Уральскай, Прыволжскай чыгунках начальнікам станцыі, першым намеснікам начальніка, начальнікам чыгункі.

Кандыдат эканамічных навук (1969).

Герой Сацыялістычнай Працы (1971).

У 1972–1977 гг. – намеснік міністра – начальнік Галоўнага ўпраўлення руху, у 1977–1982 гг. – міністр шляхоў зносін СССР.

У 1982–1984 гг. – першы намеснік Пастаяннага прадстаўніцтва СССР у Савеце Эканамічнай Узаемадапамогі. У пачатку 1990-х гадоў быў прызначаны членам Экспертнага Савета пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі.

Іван Рыгоравіч – аўтар кніг, прысвечаных развіццю чыгуначнага транспарту «Рэгіянальныя праблемы планавання адзінай транспартнай сеткі» (1970), «Праблемы і перспектывы развіцця транспарту» (1980), «Моя дарога» (2002).

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Кастрычніцкай рэвалюцыі, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.

Памёр 22 ліпеня 2007 года. Пахаваны на Траякураўскіх могілках у Маскве.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Павловский Иван Григорьевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 275.

2. Павловский Иван Григорьевич // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 287.

3. Павловский Иван Григорьевич // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов ; под общ. ред. А. Н. Новикова. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 170.

4. Паўлоўскі Іван Рыгоравіч // Яны нарадзіліся на Сенненшчыне : біяграфічны даведнік / склад. А. В. Бараноўскі. – Віцебск : ВДУ імя Машэрава, 2016. – С. 103–104.

5. Паўлоўскі Іван Рыгоравіч // Памяць: Сенненскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. С. В. Шайко ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2003. – С. 524.