Пакроўскі Уладзімір Пятровіч
Пакроўскі Уладзімір Пятровіч нарадзіўся 9 жніўня 1928 года ў г. Мсціслаўле Магілёўскай вобласці.
У 1944 годзе пасля заканчэння Мсціслаўскага фабрычна-завадскога вучылішча сувязі быў размеркаваны на працу ў Оршу манцёрам.
З 1948 года прызваны на службу ў Савецкую армію. Пасля заканчэння тэрміну службы вярнуўся на раённы вузел сувязі. Абслугоўваў лініі сувязі Дубровенскага, Сенненскага, Талачынскага і Аршанскага раёнаў.
Першым у Беларусі прапанаваў новы спосаб зрошчвання кабеляў сувязі і мантажу муфт, што значна павысіла якасць сувязі. Навучыў сваёй прафесіі больш за трыццаць маладых рабочых.
За высокія дасягненні ў працы і наватарства Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Пакроўскаму Уладзіміру Пятровічу ў 1974 годзе прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.
Узнагароджаны ордэнам Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.
Памёр Уладзімір Пятровіч у 1987 годзе.
ЛІТАРАТУРА
1. Пакроўскі Уладзімір Пятровіч // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад.: Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2000. – Кн. 2. – С. 396.
2. Покровский Владимир Петрович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 293.
3. Покровский Владимир Петрович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов ; под общ. ред. А. Н. Новикова. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 180.
4. Королев, Г. «Связь работает нормально» / Г. Королев // Знаменосцы трудовой славы / сост.: Г. С. Гужва [и др.] ; рец. Б. В. Стрельцов. – Минск : Беларусь, 1984. – С. 260–