Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Пальвінская Соф’я Тарасаўна

Дата нараджэння
15.12.1921
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Шумілінскі раён, в. Хвостава
Дата смерці
06.01.2006
Род дзейнасці
работнік сельскай гаспадаркі
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы (1966)
ордэн Леніна
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
ордэн Айчыннай вайны ІІ ступені
медаль «Серп і Молат»

Пальвінская Соф'я Тарасаўна нарадзілася 15 снежня 1921 года ў в. Хвостава Шумілінскага раёна.

Скончыла Пагарэліцкую сямігадовую школу.

З 1937 года працавала ў калгасе і без адрыву ад вытворчасці скончыла курсы рахункаводаў. Потым працавала па спецыяльнасці на Лескавіцкім маслазаводзе.

У гады Вялікай Айчыннай вайны дапамагала партызанам і падпольшчыкам.

У пасляваенныя гады працавала ў паляводстве, у 1953–1977 гг. – цялятніцай у калгасе імя Леніна ў в. Смалькі Шумілінскага раёна. Давяла прыбаўленне маладняку ў вазе да 800 грамаў у суткі.

У 1955 годзе (і яшчэ двойчы) удзельнічала ў Выставе дасягненняў народнай гаспадаркі СССР.

22 сакавіка 1966 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР прысвоена званне «Герой Сацыялістычнай Працы» за дасягнутыя поспехі ў сельскагаспадарчай вытворчасці.

Дэлегат XXIII з'езда КПСС, у 1966–1970 гг. выбіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР, прымала ўдзел у рабоце Беларускага савета абароны міру.

З 1977 года на заслужаным адпачынку, жыла ў Віцебску.

Памёрла 6 студзеня 2006 года, пахавана на могілках «Копці».

Узнагароджана залатым медалём «Серп і Молат», ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны ІІ ступені, медалямі.

У 1997 годзе ў Шумілінскім раёне была заснавана прэмія імя Героя Сацыялістычнай Працы Соф'і Тарасаўны Пальвінскай, якая ўручаецца кожны год у Дзень маці.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Ее прославил труд // Память: историко-документальная хроника Шумилинского района / редкол.: И. П. Шамякин [и др.] ; худож. А. Н. Хилькевич. – Минск : БелЭн им. П. Бровки, 1985. – С. 506.

2. Нарушевич, В. Светлый путь / В. Нарушевич // Знаменосцы трудовой славы / сост.: Г. С. Гужва, В. Г. Скопа, Е. Я. Рыклин. – Минск : Беларусь, 1984. – С. 244–246.

3. Нарушэвіч, У. Два юбілеі Соф'і Пальвінскай / У. Нарушэвіч // Віцебскі рабочы. – 1977. – 14 студз. – С. 2.

4. Нарушэвіч, У. Светлы шлях / У. Нарушэвіч // Герой працы (Шуміліна). – 1981. – 17 верас. – С. 2.

5. Пальвинская Софья Тарасовна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 276.

6. Пальвинская Софья Тарасовна // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 288.

7. Пальвинская Софья Тарасовна // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов ; под общ. ред. А. Н. Новикова. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 171.

8. Пальвінская Соф'я Тарасаўна // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя : у 12 т. / редкал.: П. У. Броўка [і інш.]. – Мінск, 1975. – Т. VІІI : Паддубнікі–Рабкі. – С. 66.

9. Пальвінская, С. На ўсё жыццё / С. Пальвінская // Віцебскі рабочы. – 1977. – 13 крас. – С. 3.

10. Соф'я Пальвінская: жыццё ў працы / падрыхт. Н. Чарнічэнка // Герой працы (Шумiлiна). – 2016. – 14 кастр. – С. 2.