Плыгаўка Лідзія Пятроўна
Плыгаўка Лідзія Пятроўна нарадзілася 23 сакавіка 1919 года ў в. Ліхабалоцце Глыбоцкага раёна. 3 1949 г. калгасніца, у 1951–1970 гг. звеннявая льнаводчага звяна ў калгасе «Парыжская камуна» Глыбоцкага раёна. Звяно штогод збірала з гектара па 10 цэнтнераў ільнонасення і столькі з валакна.
Некалькі гадоў калгас «Парыжская камуна» быў удзельнікам ВДНГ СССР, а перадавая звеннявая ўзнагароджвалася медалямі выставы.
Званне Героя прысвоена ў 1966 г. за поспехі ў вырошчванні лёну, укараненне дасягненняў навукі і перадавога вопыту.
У 1972 г. выйшла на пенсію.
Памерла ў 2002 г.
Узнагароджана ордэнам Леніна, медалямі.
ЛІТАРАТУРА
1. Курьянович, А. Лидина доля / А. Курьянович // Знаменосцы трудовой славы / сост.: Г. С. Гужва, В. Г. Скопа, Е. Я. Рыклин. – Минск : Беларусь, 1984. – С. 256–259.
2. Плиговка Лидия Петровна // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов ; под общ. ред. А. Н. Новикова. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 178.
3. Плыгаўка Лідзія Пятроўна // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1995. – С. 406.