Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Пугаўка Леанід Канстанцінавіч

Дата нараджэння
04.03.1917
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, в. Паўлова
Дата смерці
1990
Род дзейнасці
работнік сельскай гаспадаркі
Спецыялізацыя
сельская гаспадарка
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы (1958)
ордэн Леніна – двойчы
ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
ордэны Славы II і III ступеней
ордэн Чырвонай Зоркі - двойчы
ордэн Айчыннай вайны I ступені
Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР (1958)
медаль ВДНГ СССР (5 разоў)

Пугаўка Леанід Канстанцінавіч нарадзіўся 4 сакавіка 1917 года ў в. Паўлова Глыбоцкага раёна. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1945 г. пасля звальнення з ваеннай службы вярнуўся ў родныя мясціны. Працаваў загадчыкам хатай-чытальняй у в. Лучайка Глыбоцкага раёна. У 1947 г. выбраны старшынёй Лучайскага, а ў 1950 г. – Узрэцкага сельскіх Саветаў. 3 1951 г. працаваў старшынёй калгаса «17 Верасня» Глыбоцкага раёна. Леанід Канстанцінавіч так арганізаваў работу калгаса, што ў 1956 г. хлебаробы атрымалі з кожнага гектара па 21,5 цэнтнераў збожжавых. Гэта была самая высокая ўраджайнасць у Беларусі ў той час.

Званне Героя Сацыялістычнай Працы, а таксама званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР» прысвоена ў 1958 г. за поспехі ў развіцці сельскай гаспадаркі, за ўкараненне ў вытворчасць дасягненняў навукі і перадавога вопыту.

Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1958–1962 гг.

У 1981 г. выйшаў на пенсію.

Памёр у 1990 г.

Узнагароджаны залатым медалём «Серп і Молат», двума ордэнамі Леніна, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, ордэнам Айчыннай вайны I ступені, ордэнам Славы II і III ступені, пяццю медалям ВДНГ СССР.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Дайшоў да Берліна, а пасля вайны змагаўся за рэкордныя ўраджаі // Веснік Глыбоччыны. – 2012. – 21 сак. – С. 5.

2. Жыгуноў, А. Ён за славай не гнаўся ніколі / А. Жыгуноў // Веснік Глыбоччыны. – 2017. – 11 сак. – С. 3.

3. Пугаўка Леанід Канстанцінавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1995. – С. 406.

4. Пуговка Леонид Константинович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов ; под общ. ред. А. Н. Новикова. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 186.

5. Рослевич, З. Помнит Глубоччина своих Героев / З. Рослевич // Веснiк Глыбоччыны. – 2007. – 14 сак. – С. 2.

6. Студеный, Л. Есть такой человек / Л. Студеный // Знаменосцы трудовой славы / сост.: Г. С. Гужва, В. Г. Скопа, Е. Я. Рыклин. – Минск : Беларусь, 1984. – С. 264–267.