Радзевіч Казімір Іванавіч
Радзевіч Казімір Іванавіч нарадзіўся 4 сакавіка 1917 года ў в. Маляўкі Мінскага раёна.
Працоўную дзейнасць пачаў у 1934 годзе слесарам Мінскага вагонарамонтнага завода імя Мяснікова.
З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны быў мабілізаваны на працоўны фронт, эвакуіраваны ў горад Куйбышаў, дзе працаваў на заводзе.
Пасля вызвалення Беларусі вярнуўся ў Мінск і працягваў працаваць на вагонарамонтным заводзе.
У 1953 годзе ў складзе «трыццацітысячнікаў» быў накіраваны ў Заходнюю Беларусь для арганізацыі сельскай гаспадаркі. Разам з сям'ёй пераехаў у в. Бяльмонты Браслаўскага раёна і працаваў слесарам Браслаўскай машынна-трактарнай станцыі. У 1961–1977 гг. – слесар-механік у раённым аб'яднанні «сельгастэхніка».
За паспяховае выкананне заданняў 8-й пяцігодкі і дасягненне высокіх тэхніка-эканамічных паказчыкаў Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 красавіка 1971 года Радзевічу К. І. прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1971–1975 гг. Узнагароджаны залатым медалём «Серп і Молат» Героя Сацыялістычнай Працы, ордэнам Леніна, ордэнам «Знак Пашаны», медалямі.
Памёр Казімір Іванавіч 1 снежня 1989 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Радевич Казимир Иванович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 392.
2. Радевич Казимир Иванович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 295.
3. Радевич Казимир Иванович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов ; под общ. ред. А. Н. Новикова. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 188.
4. Башлаков, М. Его величество рабочий / Е. Башлаков // Знаменосцы трудовой славы / сост.: Г. С. Гужва [и др] ; рец. Б. В. Стрельцов. – Минск : Беларусь, 1984. – С. 268–271.