Рамчанка Генадзь Яўгенавіч
Рамчанка Генадзь Яўгенавіч нарадзіўся 28 жніўня 1937 года ў в. Каралёва Віцебскага раёна. У 1951 г. закончыў 7 класаў мазалаўскай сярэдняй школы, потым Полацкае вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі.
Працоўную дзейнасць пачаў у 1953 г. трактарыстам Мазалаўскай МТС, з 1961 г. – экскаватаршчык-машыніст Мазалаўскага будаўніча-мантажнага ўпраўлення меліярацыі. З 1986 г. па 1997 г. працаваў у Віцебскім ваенгандлі № 121.
Узнагароджаны ордэнамі Леніна і Працоўнай Славы ІІІ ступені. Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена ў 1966 г.
ЛІТАРАТУРА
1. Винокуров, Л. Золотая строка биографии / Л. Винокуров // Знаменосцы трудовой славы / сост. Г. С. Гужва, В. Г. Скопа, Е.Я. Рыклин. – Минск : Беларусь, 1984. – С. 272–275.
2. Ильюшенко, А. В большом наступлении / А. Ильюшенко // Коммунист Белоруссии. – 1966. – № 12. – С. 42–46.
3. Рамчанка Генадзь Яўгенавіч // Памяць: Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.] ; уклад. У. І. Мезенцаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. – С. 675.
4. Рамченко Геннадий Евгеньевич // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 296.
5. Рамченко Геннадий Евгеньевич // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост. И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов ; под общ. ред. А. Н. Новикова. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 189.