Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Рубанаў Сяргей Фёдаравіч

Дата нараджэння
07.10.1914
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Дубровенскі раён, в. Жабыкі
Дата смерці
13.01.1987
Род дзейнасці
педагог
Навуковая ступень
Кандыдат педагагічных навук (1969)
Навуковае званне
Заслужаны настаўнік БССР (1957)
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы (1968)
ордэн Леніна
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
ордэн Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступені

РУБАНАЎ СЯРГЕЙ ФЁДАРАВІЧ нарадзіўся 7 кастрычніка 1914 года ў вёсцы Жабыкі Дубровенскага раёна ў сялянскай сям’і.

У 1939–1946 гг. служыў у Чырвонай Арміі. Член КПСС з 1942 года. У 1948 годзе скончыў Маскоўскі педагагічны інстытут імя У. І. Леніна. З 1934 года – настаўнік, дырэктар школы ў Слуцкім раёне З 1946 года – настаўнік у Слуцку, завуч школы ў Мінску, са снежня 1948 года – дырэктар СШ № 10 у горадзе Слуцку.

Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена ў 1968 годзе за заслугі ў навучанні і камуністычным выхаванні вучняў, званне Заслужанага настаўніка БССР – у 1957 годзе.

Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнам Працоўнага Чырвонага сцяга, медалямі.

Памёр Сяргей Фёдаравіч 13 студзеня 1987 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Рубанаў Сяргей Федаравіч // Памяць: Дубровенскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: А. Я. Гаўруцікаў [і інш.] ; уклад.: А. Я. Гаўруцікаў, Р. П. Кахноўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 1997. – Кн. 1. – С. 502.

2. Рубанов Сергей Фёдорович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 297.

3. Рубанов Сергей Федорович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов ; под общ. ред. А. Н. Новикова. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 190.

4. Федараў, К. Даследчык, выхавацель / К. Фёдараў // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 1991. – 20 снеж. – С. 3.

5. Чванаў, Л. З мінулага вескі Ляды / Л. Чванаў // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 1985. – 20 ліп. – С. 2.