Рудкоўскі Іосіф Максімавіч
Рудкоўскі Іосіф Максімавіч нарадзіўся 15 лютага 1931 года ў в. Бузава Верхнядзвінскага раёна.
Перадавік нафтаздабыўной прамысловасці, Герой Сацыялістычнай Працы. Член КПСС з 1957 г.
У 1949–1970 гг. бурыльшчык, буравы майстар у Старобіне, Ельску, Мазыры. З 1971 года галоўны інжынер буравой № 1 Прудкоўскай плошчы Мазырскай канторы разведачнага свідравання Упраўлення геалогіі пры СМ БССР.
Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена ў 1966 годзе за поспехі ў развіцці геолагаразведачных работ, адкрыццё і разведку радовішчаў карысных выкапняў. На ХХVI з'ездзе КПБ выбраны членам ЦК. Узнагароджаны ордэнам Леніна і медалямі.
Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна і ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.
У цяперашні час жыве ў г. Мозыр.
ЛІТАРАТУРА
1. Рудковский Иосиф Максимович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 423.
2. Рудковский Иосиф Максимович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 299.
3. Рудковский Иосиф Максимович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов ; под общ. ред. А. Н. Новикова. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 192.
4. Рудкоўскі Іосіф Максімавіч // Памяць: Верхнядзвінскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. А. Ф. Бубала ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2000. – Кн. 2. – С. 233.