Салтановіч Цімафей Емяльянавіч
САЛТАНОВІЧ ЦІМАФЕЙ ЕМЯЛЬЯНАВІЧ нарадзіўся 10 лютага 1912 года ў в. Асінаўка Аршанскага раёна.
Працоўную дзейнасць пачаў у пятнаццацігадовым узросце: працаваў пастухом ў калгасе «Бальшавік». У 1933 годзе абраны старшынёй гэтага калгаса. У 1937–1941 гг. быў старшынёй выканкама Веравойшанскага і Машкаўскага сельсаветаў Аршанскага раёна.
У Вялікую айчынную вайну ваяваў на фронце ў радах дзеючай арміі. Быў камандзірам узвода, палітруком роты, камандзірам роты. У ходзе баявых дзеянняў атрымаў два цяжкія раненні.
Пасля вайны звольнены з ваеннай службы, працаваў загадчыкам аддзела райкама партыі. У 1946–1950 гг. старшыня выканкама Пішчалаўскага сельсавета Аршанскага раёна. У 1950–1975 гг. старшыня калгаса імя Кірава Аршанскага раёна.
За поспехі ў развіцці сельскай гаспадаркі Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Салтановіч Цімафей Емяльянавіч у 1966 годзе ўдастоены звання Героя Сацыялістычнай Працы.
Узнагароджаны залатым медалём «Серп і молат» Героя Сацыялістычнай Працы, ордэнам Леніна, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені, ордэнам «Знак Пашаны». Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1963–1971 гг.
Памёр Цімафей Емяльянавіч 13 студзеня 1976 года.
ЛІТАРАТУРА:
1. Салтановіч, Т. Е. Дасягненні і рэзервы калгаса імя Кірава, Аршанскага раёна / Т. Е. Салтановіч, Б. М. Розенблюм, Ф. М. Карыткін. – Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1952. – 70 с.
2. Солтанович Тимофей Емельянович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 306.
3. Солтанович Тимофей Емельянович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов ; под общ. ред. А. Н. Новикова. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 208.
4. Северинец, К. Светлые росы / К. Северинец // Знаменосцы трудовой славы / сост.: Г. С. Гужва [и др.] ; рец. Б. В. Стрельцов. – Минск : Беларусь, 1984. – С. 301–304.