Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Самуйлаў Іван Савельевіч

Дата нараджэння
05.05.1924
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Лёзненскі раён, в. Засігава
Дата смерці
12.01.2006
Род дзейнасці
работнік сельскай гаспадаркі
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы (1973)
ордэн Леніна
ордэн Айчыннай вайны II ступені
ордэн Чырвонай Зоркі

Самуйлаў Іван Савельевіч нарадзіўся 5 мая 1924 года ў в. Засігава Лёзненскага раёна.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1938 годзе ў сельскай гаспадарцы. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Ваяваў на Ленінградскім фронце.

З 1948 года працаваў паляводам, з 1951 года – брыгадзірам паляводчай комплекснай брыгады калгаса «Новае жыццё» Лёзненскага раёна.

За поспехі ў павелічэнні вытворчасці і продажу дзяржаве прадуктаў земляробства Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Самуйлаву І. С. у 1973 годзе было прысвоена званне «Герой Сацыялістычнай Працы».

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1975–1980 гг.

З 1989 года Іван Савельевіч пайшоў на пенсію, але працягваў працаваць загадчыкам зернесклада, прымаў актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна.

Памёр Іван Савельевіч 12 студзеня 2006 года.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі ВДНГ СССР і інш.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Петров, В. Бригадир / В. Петров // Знаменосцы трудовой славы / сост.: Г. С. Гужва [и др.] ; рец. Б. В. Стрельцов. – Минск : Беларусь, 1984. – С. 281–283.

2. Пятроў, В. Брыгадзірава зорка / В. Пятроў // Сцяг перамогі (Лёзна). – 1974. – 24 студз. – С. 2.

3. Пятроў, В. Гаспадар хлебнай нівы / В. Пятроў // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 1975. – 10 чэрв. – С. 2.

4. Самуйлаў Іван Савельевіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Лёзненскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1992. – С. 569.

5. Самуйлов Иван Савельевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 430.

6. Самуйлов Иван Савельевич // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 300.

7. Самуйлов Иван Савельевич // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов ; под общ. ред. А. Н. Новикова. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 194.

8. Сяргееў, С. Іванаў хлеб / С. Сяргееў // Віцебскі рабочы. – 1974. – 1 студз. – С. 2.

9. Харкевіч, А. Зямное прыцягненне / А. Харкевіч // Звязда. – 1975. – 17 студз. – С. 4.