Сарокіна Алена Дзям’янаўна
Сарокіна Алена Дзям'янаўна нарадзілася 25 мая 1913 года ў в. Рудніца Сенненскага раёна.
У 1928 годзе скончыла адзін клас двухкласнага Ульянавіцкага вучылішча. У 1928–1933 гг. – даярка ў калгасе в. Рудніца. У 1933–1939 гг. – рабочая паляводчай брыгады «Відокі» саўгаса «Полымя». У 1939–1944 гг. – даярка саўгаса «Полымя», у 1944–1968 гг. – племзавода «Полымя».
Неаднойчы яна была ўдзельніцай ВДНГ СССР, узнагароджвалася Ганаровымі граматамі.
Званне Героя Сацыялістычнай Працы (1966) было прысвоена за поспеxi ў развіцці жывёлагадоўлі з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і молат».
Памерла 22 сакавіка 1998 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Воранаў, М. Сэрца жаночае : верш / М. Воранаў // Звязда. – 1973. – 23 лістап. – С. 4.
2. Ермашкевич, П. Всегда первая / П. Ермашкевич // Знаменоносцы трудовой славы : очерки / сост.: Г. С. Гужва [и др.]. – Минск : Беларусь, 1984. – С. 305–307.
3. Ермашкевіч, П. Слава, працай здабытая / П. Ермашкевіч // Ленінская іскра. – 1979. – 20 лют. – С. 2–3.
4. Сарокіна Алена Дзям'янаўна // Яны нарадзіліся на Сенненшчыне : біяграфічны даведнік / склад. А. В. Бараноўскі. – Віцебск : ВДУ імя Машэрава, 2016. – С. 116–117.
5. Сарокіна Алена Дзям'янаўна // Памяць: Сенненскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. С. В. Шайко ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2003. – С. 525.
6. Сорокина Елена Демьяновна // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 307.
7. Сорокина Елена Демьяновна // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов ; под общ. ред. А. Н. Новикова. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 209.
8. Сорокина Елена Демьяновна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 484.