Шынкароў Мікалай Пятровіч
ШЫНКАРОЎ МІКАЛАЙ ПЯТРОВІЧ нарадзіўся 20 мая 1928 года ў в. Люціны Аршанскага раёна.
З 1944 года палявод калгаса імя Дзяржынскага, з 1951 года трактарыст Копыскай МТС Аршанскага раёна, з 1963 года брыгадзір трактарнай брыгады ў калгасе імя Дзяржынскага Аршанскага раёна.
За поспехі ў павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак сельскагаспадарчай прадукцыі Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Шынкарову Мікалаю Пятровічу ў 1966 годзе прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы. Узнагароджаны ордэнам Леніна.
Памёр 21 чэрвеня 2007 года.
ЛІТАРАТУРА:
1. Шынкароў Мікалай Пятровіч // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад.: Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2000. – Кн. 2. – С. 397.
2. Шинкарев Николай Петрович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 319.
3. Шинкарев Николай Петрович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов ; под общ. ред. А. Н. Новикова. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 242.
4. Сидорович, И. Душа бригады / И. Сидорович // Знаменосцы трудовой славы / сост.: Г. С. Гужва [и др.] ; рец. Б. В. Стрельцов. – Минск : Беларусь, 1984. – С. 334–337.