Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Сіроткіна Лідзія Емяльянаўна

Дата нараджэння
19.05.1932
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Сенненскі раён, в. Замошша
Дата смерці
24.06.2015
Род дзейнасці
работнік сельскай гаспадаркі
Спецыялізацыя
сельская гаспадарка
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы (1973)
ордэн Леніна
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
ордэн «Знак Пашаны»

Сіроткіна Лідзія Емяльянаўна нарадзілася 19 мая 1932 года ў в. Замошша Сенненскага раёна ў сялянскай сям'і.

Скончыла Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1957). Галоўны аграном калгаса «Першамайскі» Брагінскага раёна (1957–1960), кіраўнік аддзялення саўгаса «Старасельскі» Віцебскага раёна (1960–1961). 3 1961 года – галоўны аграном, сакратар парткама, намеснік старшыні калгаса імя Леніна (да 1977 года – калгас «Перамога»). У 1982–1995 гг. – старшыня калгаса імя Дзімітрава Талачынскага раёна.

Званне Героя Сацыялістычнай Працы (1973) прысвоена за поспехі ў павелічэнні вытворчасці і продажы дзяржаве сельскагаспадарчых прадуктаў.

Лідзія Емяльянаўна – аўтар кнігі «Тры ўраджаі ў год» (1974).

Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1974–1979), дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, Віцебскага абласнога і Талачынскага раённага Саветаў народных дэпутатаў.

Узнагароджана ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны», медалямі.

Памерла 24 чэрвеня 2015 года ў Мінску.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Акшэўскі, І. М. Ты са мной, маё поле / І. М. Акшэўскі. – Мінск : Беларусь, 1975. – 79 с.

2. Бабарико, Т. Отважные дочери мошканской земли / Т. Бабарико, О. Бондаревич // Голас Сенненшчыны. – 2018. – 3 лістап. – С. 5–6.

3. Бірукоў, В. Вясной абуджанае шчасце / В. Бірукоў // Наша Талачыншчына. – 2002. – 18 мая. – С. 2.

4. Васілеўская, Г. Добрай раніцы, аграном / Г. Васілеўская // Работніца і сялянка. – 1974. – № 7. – С. 1.

5. Дайліда, В. Добры дзень, поле... / В. Дайліда // Сучаснік / уклад. В. Мыслівец. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1977. – С. 173–184.

6. Сироткина Лидия Емельяновна // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 303.

7. Сироткина Лидия Емельяновна // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов ; под общ. ред. А. Н. Новикова. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 201.

8. Сироткина Лидия Емельяновна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 322.

9. Сіроткіна Лідзія Емельянаўна // Яны нарадзіліся на Сенненшчыне : біяграфічны даведнік / склад. А. В. Бараноўскі. – Віцебск : ВДУ імя Машэрава, 2016. – С. 119–120.

10. Сіроткіна, Л. Е. Мудрасць кіраўніка абапіраецца на яго талент / Л. Е. Сіроткіна ; гутарыў У. Субат // Сельская газета. – 2014. – 7 июня. – С. 24–25.

11. Сіроткіна Лідзія Емяльянаўна // Памяць: Сенненскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. С. В. Шайко ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2003. – С. 525.

12. Скапа, У. Семнаццатая вясна / У. Скапа // Віцебскі рабочы – 1974. – 7 чэрв. – С. 3.

13. Скопа, В. Живые ростки / В. Скопа // Знаменоносцы трудовой славы : очерки / сост.: Г. С. Гужва [и др.]. – Минск : Беларусь, 1984. – С. 284–288.