Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Слабада Аляксандр Іванавіч

Дата нараджэння
27.08.1920
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Верхнядзвінскі раён, в. Дубровы
Дата смерці
14.11.2022
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы (1966)
ордэн Леніна
ордэн Чырвонага Сцяга – двойчы
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
ордэн «Знак Пашаны»
ордэн Айчыннай вайны I ступені

Слабада Аляксандр Іванавіч нарадзіўся 27 жніўня 1920 года ў в. Дубровы Верхнядзвінскага раёна.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1937 годзе трактарыстам. У верасні 1940 года быў прызваны ў Чырвоную Армію. Службу праходзіў у Прыволжскай ваеннай акрузе чырвонаармейцам 27-га асобнага разведбатальёна 53-й стралковай дывізіі. У 1941–1944 гг. у складзе вайсковай часці ў якасці памочніка камандзіра ўзвода удзельнічаў у баях на Заходнім і Калінінскім франтах. Быў паранены.

У 1944–1946 гг. – сакратар Гомельскага абкама камсамола, у 1946–1948 гг. – слухач Вышэйшай партыйнай школы, у 1948–1952 гг. – сакратар Бабруйскага абкама камсамола.

З 1952 года – 2-гі сакратар Слуцкага РК КПБ, старшыня райвыканкама. З 1961 г. – сакратар Любанскага РК КПБ, з 1970 г. – намеснік старшыні Камітэта народнага кантролю БССР.

Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена ў 1966 годзе за высокія паказчыкі ў вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1963–1967 гг., дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-склікання.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга (двойчы), Айчыннай вайны 1 ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны», 25 медалямі.

Памер Слабада Аляксандр Іванавіч 14 лістапада 2022 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Екель, Л. Глубокие корни / Л. Екель // Советская Белоруссия. – 2005. – 3 нояб. – С. 11.

2. Слабада Аляксандр Іванавіч // Памяць: Верхнядзвінскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. А. Ф. Бубала ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2000. – Кн. 2. – С. 233–234.

3. Слобода Александр Иванович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўка, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 472.

4. Слобода Александр Иванович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 304.

5. Слобода Александр Иванович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов ; под общ. ред. А. Н. Новикова. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 204.