Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Стрыжонак Іосіф Пятровіч

Дата нараджэння
1928
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Ушацкі раён, в. Чарапоўшчына
Дата смерці
24.04.2003
Род дзейнасці
работнік энергетычнай прамысловасці
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна
«Выдатнік энергетыкі і электрыфікацыі СССР»
«Ветэран Гідраэлектрамантажу»

Стрыжонак Іосіф Пятровіч нарадзіўся ў 1928 годзе ў в. Чарапоўшчына Ушацкага раёна. У 1945 годзе скончыў курсы і пайшоў працаваць трактарыстам на Селешчанскую МТС. З 1948 па 1952 гг. служыў у Чырвонай Арміі. Пасля заканчэння службы, быў залічаны электраслесарам па мантажы электраабсталявання электрычных станцый у трэст «Гідраэлектрамантаж». Працаваў на ГЭС у г. Нарва (Эстонія).

У студзені 1954 года яго перавялі на мантажны ўчастак Камагэсбуд. Ён прымаў удзел у будаўніцтве Камскай ГЭС. У 1957 годзе І. П. Стрыжонак як адзін з лепшых электраманцёраў быў накіраваны на будаўніцтва Сталінградскай ГЭС і ў 1959 годзе стаў брыгадзірам па мантажы першаснай камунікацыі.

Іосіф Пятровіч пастаянна імкнуўся да далейшага ўдасканалення метадаў мантажу. Яго рацыяналізатарскія прапановы спрыялі росту прадукцыйнасці, скарачэнню тэрмінаў электрамантажных работ. Асаблівая заслуга належыць Іосіфу Пятровічу і яго брыгадзе ў засваенні новай тэхналогіі вырабу і мантажу ўнікальных экранных шынаправадоў, якія былі ўпершыню ўжыты ў практыцы айчыннага энергабудаўніцтва.

За выдатныя поспехі па ўкараненні перадавых метадаў працы ў мантажы электрычнай часткі гідрастанцыі і праяўлены працоўны гераізм Іосіфу Пятровічу Стрыжонку ў 1961 годзе было прысвоена званне «Герой Сацыялістычнай Працы».

Узнагароджаны значком «Выдатнік энергетыкі і электрыфікацыі СССР», медалём «Ветэран працы», юбілейным знакам «50 гадоў першага Усесаюзнага злёту стаханаўцаў-энергетыкаў». За шматгадовую і бездакорную працу яму было прысвоена ганаровае званне «Ветэран Гідраэлектрамантажу».

Іосіф Пятровіч працаваў у сістэме трэста «Гідраэлектрамантаж» да свайго выхаду на пенсію ў 1988 годзе. Манціраваў гідраэлектрастанцыі: Асуанскую, Брацкую, Вяцкую, Ірыклінскую (на р. Урал), Нарвскую, Сталінградскую (Волжскую), а таксама цеплаэлектрастанцыі: Віленскую (ЦЭЦ-2), Волжскую (ЦЭЦ-1), Яванскую (Таджыкістан), працаваў у Валгаградзе (ЦЭЦ-2, ЦЭЦ-3).

Памёр Іосіф Пятровіч Стрыжонак 23 красавіка 2003 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Стрижёнок Иосиф Петрович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 493.

2. Стрижёнок Иосиф Петрович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 309.

3. Стрижёнок Иосиф Петрович // Твои сыновья, Беларусь! Кавалеры ордена Славы : биографический справочник / Б. Д. Долготович. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 212.

4. Стрыжонак Іосіф Пятровіч // Памяць: Ушацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад. М. М. Кірпіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2003. – С. 518.