Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Цітоў Міхаіл Севасцьянавіч

Дата нараджэння
24.01.1925
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Гарадоцкі раён, в. Вялікае Лосвіда
Дата смерці
03.03.2008
Род дзейнасці
токар-шліфоўшчык
удзельнік партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Спецыялізацыя
станкабудаўнічая прамысловасць
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы (1976)
«Заслужаны работнік прамысловасці БССР» (1975)
ордэн Леніна – двойчы
ордэн Чырвонай Зоркі
ордэн Айчыннай вайны I, II ступеняў
Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР

Цітоў Міхаіл Севасцьянавіч нарадзіўся 24 студзеня 1925 года ў в. Вялікае Лосвіда Гарадоцкага раёна ў сялянскай сям'і.

Пасля заканчэння Аляксандраўскай няпоўнай сярэдняй школы ён адразу пачаў працаваць у калгасе. Адначасова Міхаіл працягваў навучанне ў Гарадоцкай сярэдняй школе № 1, а з 9 класа перавёўся ў Беларускі дзяржаўны кінатэхнікум у г. Віцебск (зараз не існуе).

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл Севасцьянавіч вярнуўся на малую радзіму. Спачатку ён дапамагаў партызанам на акупаванай тэрыторыі, а ў 1942 годзе быў залічаны ў партызанскі атрад Д. Ф. Райцава. У сярэдзіне жніўня 1944 года быў залічаны ў 32-і мотастралковы полк 7-й стралковай дывізіі ў падпарадкаванне Упраўлення ўнутраных войск Міністэрства дзяржаўнай бяспекі СССР па Беларускай ваеннай акрузе. У складзе палка ён забяспечваў наступальныя дзеянні армій 1-га Беларускага фронту, удзельнічаў у аперацыях па ліквідацыі ўзброеных груповак.

За баявыя заслугі і ўзорнае выкананне службы ў партызанскім атрадзе і ўнутраных войсках Міхаіл Севасцьянавіч быў адзначаны ўрадавымі ўзнагародамі, пахвальным лістом і Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.

У 1950 годзе Міхаіл Цітоў быў звольнены ў запас. У гэтым жа годзе ён пераехаў у г. Віцебск і на працягу 35 гадоў працаваў токарам-шліфоўшчыкам на Віцебскім станкабудаўнічым заводзе імя Камінтэрна.

За вялікі ўклад у развіццё народнай гаспадаркі рэспублікі, актыўную грамадскую дзейнасць і ў сувязі з 30-годдзем Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне Цітову Міхаілу Севасцьянавічу было прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работнік прамысловасці Беларускай ССР».

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 3 сакавіка 1976 года за вялікі ўклад у павышэнне эфектыўнасці вытворчасці і якасці выпускаемай прадукцыі, выдатныя працоўныя поспехі, дасягнутыя ў выкананні заданняў 9-га пяцігадовага плана і сацыялістычных абавязкаў, Цітову Міхаілу Севасцьянавічу было прысвоена званне «Герой Сацыялістычнай Працы».

М. С. Цітоў неаднаразова абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР (1974–1979), Віцебскага абласнога, гарадскога і Чыгуначнага раённага Саветаў дэпутатаў працоўных. Дэлегат XIV з'езда прафсаюзаў БССР (1977), XXVI з'езда КПСС (1981). Таксама абіраўся членам бюро КП(б) і партыйнага камітэта завода імя Камінтэрна.

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны I, II ступеняў, Леніна (двойчы), медалямі.

Жыў у Віцебску.

Памёр Міхаіл Севасцьянавіч 3 сакавіка 2008 года.

У 2014 годзе ў Віцебску была ўсталявана мемарыяльная дошка М. С. Цітову.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Аляксандраў, Т. Аўдыторыя – мільёны / Т. Аляксандраў // Віцебскі рабочы. – 1979. – 17 студз. – С. 2.

2. Васіленка, А. Новыя вышыні / А. Васіленка // Звязда. – 1980. – 24 студз. – С. 2.

3. Титов, М. С. Рабочий – звучит гордо / М. С. Титов ; беседовал Л. Винокуров // Знамя юности. – 1984. – 25 апр. – С. 2.

4. Титов Михаил Севастьянович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 509–510.

5. Титов Михаил Севастьянович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 311.

6. Титов Михаил Севастьянович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов ; под общ. ред. А. Н. Новикова. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 217.

7. Тузков, П. Партизан, солдат и Герой соцтруда / П. Тузков // Віцьбічы = Витьбичи. – 2004. – 26 июня. – С. 4.

8. Фондаренко, Н. Партизан, рабочий, депутат... / Н. Фондаренко // Витебские вести. – 2014. – 25 сент. – С. 9.

9. Цітоў Міхаіл Севасцьянавіч // Памяць: Гарадоцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Н. А. Бурунова [і інш.] ; уклад. С. І. Садоўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 2004. –С. 692.

10. Шилович, А. Высоты Михаила Титова / С. Судникович // Знаменосцы трудовой славы / сост.: Г. С. Гужва [и др] ; рец. Б. В. Стрельцов. – Минск : Беларусь, 1984. – С. 311–314.

11. Шыловіч, А. Ствараць заўсёды, ва ўсім / А. Шыловіч // Звязда. – 1977. – 20 крас. – С. 2.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Титов Михаил Севастьянович