Вайтэцкі Уладзімір Канстанцінавіч
Вайтэцкі Уладзімір Канстанцінавіч нарадзіўся 8 сакавіка 1933 года ў в. Мярэцкія Глыбоцкага раёна. Пасля заканчэння школы з 1949 г. працаваў у калгасе імя Калініна, у 1951 г. стаў брыгадзірам паляводчай брыгады гэтай гаспадаркі. Дзякуючы напружанай працы, брыгада дасягнула ўраджаю па 40 ц зерня на круг. У 1966 г. паляводчая брыгада пад кіраўніцтвам У. К. Вайтэцкага сабрала па 56 ц ячменя з га.
З 1973 г. загадчык фермы калгаса імя Калініна Глыбоцкага раёна, з 1976 г. – загадчык перавалачнай фермы, куды траплялі жывёлы, набытыя ў іншых гаспадарках.
Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена ў 1966 г. за поспехі ў вырошчванні збожжавых і тэхнічных культур, укараненне дасягненняў навукі і перадавога вопыту.
Узнагароджаны ордэнам Леніна, залатым медалём «Серп і Молат», а таксама іншымі медалямі.
Памёр у 2017 годзе.
ЛІТАРАТУРА
1. Берніковіч, Ч. Юбілей Героя / Ч. Берніковіч // Веснік Глыбоччыны. – 2008. – 22 сак. – С. 7.
2. Вайтэцкі Уладзімір Канстанцінавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1995. – С. 405.
3. Зінкевіч, А. І падалі, і плакалі сняжынкі ў журботнай цішыні... / А. Зінкевіч // Веснік Глыбоччыны. – 2017. – 21 студз. – С. 2.
4. Раманоўскі, У. Адказная пасада / У. Раманоўскі // Віцебскі рабочы. – 1971. – 3 лістап. – С. 3.
5. Салтук, А. Еднасць з зямлёй / А. Салтук // Віцебскі рабочы. – 1980. – 11 лістап. – С. 2.
6. Салтук, О. Глубокие корни / О. Салтук // Знаменосцы трудовой славы / сост.: Г. С. Гужва, В. Г. Скопа, Е. Я. Рыклин. – Минск : Беларусь, 1984. – С. 59–61.
7. Сауліч, У. Зерне ў танцзале / У. Сауліч // Сельская газета. – 2017. – 16 марта. – С. 23.