Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Валодзька Адольф Адольфавіч

Дата нараджэння
17.07.1946
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Пастаўскі раён, в. Старчуны
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы (1988)
Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі (1981)
ордэн Леніна – двойчы
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
ордэн Дружбы Народаў

Валодзька Адольф Адольфавіч нарадзіўся 17 ліпеня 1946 года ў в. Старчуны Пастаўскага раёна.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1960 годзе трактарыстам у калгасе імя Дзяржынскага. 3 1963 года працаваў механікам у калгасах «Заветы Ільіча», імя Суворава, старшым інжынерам па тэхніцы бяспекі ўпраўлення сельскай гаспадаркі Пастаўскага райвыканкама, начальнікам лінейнага будаўніча-мантажнага ўпраўлення.

У 1966 годзе завочна скончыў Гарадоцкі тэхнікум механізацыі сельскай гаспадаркі. З 1968 года абраны старшынёй калгаса імя Суворава. Кіраваў калгасам 40 гадоў. У 1981 годзе Адольфу Адольфавічу прысвоена званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі».

Ганаровае званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена ў 1988 годзе. Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнамі Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Дружбы Народаў.

Выбіраўся дэпутатам раённага і абласнога Саветаў дэпутатаў працоўных, Вярхоўнага Савета СССР.

У цяперашні час А. А. Валодзька на пенсіі. Жыве ў аг. Навасёлкі Пастаўскага раёна.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Валодзька, А. А. Гімн людзям працы / А. А. Валодзька ; гутарыла Г. Пішч // Пастаўскі край. – 2015. – 5 верас. – С. 3.

2. Валодзька, А. А. Да зямлі і людзей з любоўю / А. А. Валодзька ; гутарыла Г. Пішч // Пастаўскі край. – 2009. – 30 мая. – С. 3.

3. Валодзька, А. Я людзям абавязаны / А. Валодзька // Пастаўскі край. – 2015. – 12 лют. – С. 3.

4. Валодзька Адольф Адольфавіч // Памяць: Пастаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад.: К. І. Козак, А. І. Кузняцоў ; рэд.-склад. Г. К. Кісялёў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2001. – С. 491.

5. Володько Адольф Адольфович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 272.

6. Володько Адольф Адольфович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 217.

7. Володько Адольф Адольфович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов ; под общ. ред. А. Н. Новикова. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 64.

8. Голесник, С. Скромное обаяние председателя и его дела / С. Голесник // Советская Белоруссия. – 2006. – 25 авг. – С. 4.

9. Кейзік, А. Не пяром, а сэрцам / А. Кейзік // Пастаўскі край. – 2013. – 16 лют. – С. 4.

10. Курыловіч, П. «Гады праляцелі як адзін дзень» / П. Курыловіч // Пастаўскi край. – 2008. – 13 лют. – С. 3.

11. Пукшанскі, А. «Салаўіны гай» Валодзькі / А. Пукшанскі // Звязда. – 2007. – 9 чэрв. – С. 4.

12. Цыбульский, А. Время выбрало его / А. Цыбульский // Белорусская нива. – 2008. – 12 февр. – С. 1.

13. Цыбульский, А. «Счастье – это когда ты нужен другим» / А. Цыбульский // Белорусская нива. – 2006. – 14 июля. – С. 2.

14. Яцкевич, Т. Зачем Володько... страусы! / Т. Яцкевич // Пастаўскі край. – 2001. – 24 лістап. – С. 1–2.