Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Віташкевіч Аляксандр Мікітавіч

Дата нараджэння
23.02.1928
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Чашніцкі раён, в. Раганавічы
Дата смерці
26.07.2009
Род дзейнасці
токар-расточнік
Спецыялізацыя
станкабудаванне
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы (1960)
ордэн Леніна – двойчы
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга – двойчы
залаты медаль «Серп і Молат»

Віташкевіч Аляксандр Мікітавіч нарадзіўся 23 лютага 1928 года ў в. Раганавічы Чашніцкага раёна.

З 1952 года працаваў на Мінскім станкабудаўнічым заводзе імя Кірава. У 1957–1986 гг. – токар-расточнік Мінскага завода аўтаматычных ліній.

Наватар станкабудавання ў Беларусі, выдатнік станкабудавання СССР. Удзельнік Усесаюзнай нарады ўдарнікаў камуністычнай працы ў 1961 годзе. Член Савецкага камітэта абароны міру з 1974 года.

Званне Героя Сацыялістычнай Працы Аляксандру Мікітавічу прысвоена ў 1960 годзе за вытворчыя поспехі і праяўленую ініцыятыву ў арганізацыі спаборніцтва за званне брыгад і ўдарнікаў камуністычнай працы.

Член ЦК КПБ у 1961–1966 гг. і 1971–1976 гг. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1962–1966 гг.

Узнагароджаны залатым медалём «Серп і Молат», двума ордэнамі Леніна, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.

Памёр Аляксандр Мікітавіч 26 ліпеня 2009 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Виташкевич Александр Никитович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 216.

2. Виташкевич Александр Никитович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов ; под общ. ред. А. Н. Новикова. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 63.

3. Віташкевіч Аляксандр Мікітавіч // Памяць: Чашніцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: М. Ц. Дробыш [і інш.] ; аўт.-уклад. Н. Т. Кіндзяева ; рэд.: А. І. Валахановіч, В. І. Марціновіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларуская навука, 1997. – С. 435.