Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Янкоўскі Аляксандр Аляксеевіч

Дата нараджэння
27.05.1911
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, г. Орша
Дата смерці
16.05.1999
Род дзейнасці
работнік чыгуначнай гаспадаркі
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы (1943)
ордэн Леніна – двойчы
ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
ордэн Айчыннай вайны
знак «Ганаровы чыгуначнік» – двойчы

Янкоўскі Аляксандр Аляксеевіч нарадзіўся 27 мая 1911 года ў г. Оршы.

З 1927 года працаваў у Аршанскім дэпо слесарам, памочнікам машыніста, машыністам намесніка начальніка дэпо па паліўна-складской гаспадарцы.

У 1941–1945 гг. – машыніст, намеснік начальніка паравознай калоны асаблівага рэзерву Народнага камісарыята шляхоў паведамлення № 3.

За асаблівыя заслугі ў забеспячэнні перавозак для фронта і народнай гаспадаркі і выдатныя дасягненні ў аднаўленні чыгуначнай гаспадаркі ў цяжкіх умовах ваеннага часу Аляксандру Янкоўскаму ў 1943 годзе прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.

У 1945–1953 гг. зноў працаваў у паравозным дэпо Орша. Пазней працаваў начальнікам службы лакаматыўнай гаспадаркі ў Краснаярску.

З 22 мая 1968 года – персанальны пенсіянер саюзнага значэння.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна (двойчы), Кастрычніцкай рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны 1-й ступені, двума знакамі «Ганаровы чыгуначнік».

Памёр Аляксандр Янкоўскі 16 мая 1999 года ў Краснаярску.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Янковский Александр Алексеевич // Герои Социалистического Труда военных лет, 1941–1945 / отв. за вып.: М. Заячковский, А. Польщикова. – М. : Профиздат, 2001. – С. 270.

2. Янковский Александр Алексеевич // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 324.

3. Янковский Александр Алексеевич // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биогр. справ. / [сост. И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов ; под общ. ред. А. Н. Новикова]. – Минск : Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2014. – С. 250.