Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Янкоўскі Іван Дзмітрыевіч

Дата нараджэння
09.09.1924
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Лепельскі раён, в. Забаенне
Дата смерці
2009
Род дзейнасці
работнік сельскай гаспадаркі
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1941-1944
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы (1966)
ордэн Леніна (1958, 1966)
ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі (1976)
ордэн «Знак Пашаны» (1973)
медаль «За адвагу»
медаль «Партызану Айчыннай вайны»
медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне»

Іван Дзмітрыевіч Янкоўскі нарадзіўся 9 верасня 1924 года ў вёсцы Забаенне Лепельскага раёна.

У 1939 годзе ён скончыў Слабодскую няпоўную сярэднюю школу.

Пасля была вучоба ў фабрычна-завадскім вучылішчы ў Мінску на бетоншчыка, праца ў Лідзе на будаўніцтве ваеннага аэрадрома.

У 1941 годзе Іван Дзмітрыевіч вярнуўся ў родную вёску.

Удзельнік партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Са снежня 1942 па жнівень 1944 гг. у партызанскай брыгадзе № 3 «Жалязняк».

У баях з фашыстамі ў 1943 годзе быў цяжка паранены і кантужаны. Падняўшыся на ногі, працягваў змагацца з ворагам. За смеласць і рашучасць у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў тыле быў узнагароджаны медалямі «За адвагу» і «Партызану Айчыннай вайны» II ступені.

Пасля вызвалення Беларусі Іван Янкоўскі скончыў курсы пры ЦК КПБ і СНК БССР і быў накіраваны на працу па партыйнай лініі ў Брэсцкую вобласць.

У 1947 годзе на непрацяглы час ён вяртаецца на Лепельшчыну, дзе працуе на пасадзе старшыні Домжарыцкага сяльпо.

У 1948–1955 гг. знаходзіўся на розных партыйных і гаспадарчых пасадах у Давыд-Гарадоцкім раёне Брэсцкай вобласці.

У красавіку 1955 года маладога, ініцыятыўнага камуніста Івана Янкоўскага ў складзе «трыццацітысячнікаў» накіроўваюць старшынёй калгаса «17-га верасня».

У 1958 годзе за высокія паказчыкі ў вытворчасці сельгаспрадукцыі ён быў узнагароджаны ордэнам Леніна і прэміраваны аўтамабілем «Победа».

У 1959–1993 гг. кіраваў калгасам Столінскага раёна «40 год Кастрычніка».

За высокія паказчыкі ў вытворчасці бульбы, гародніны і садавіны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 20 красавіка 1966 года Івану Янкоўскаму было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.

У 1967 годзе скончыў Пінскі саўгас-тэхнікум.

У 1975–1980 гг. – дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання.

У 1981 годзе завочна скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут.

Яшчэ неаднойчы працоўная дзейнасць Івана Янкоўскага была адзначана рознымі дзяржаўнымі ўзнагародамі, сярод якіх ордэны Леніна (1966), Кастрычніцкай рэвалюцыі (1976), «Знак Пашаны» (1973), медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне».

Памёр Іван Дзмітрыевіч Янкоўскі ў красавіку 2009 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Тухта, В. Зорны шлях / В. Тухта // Лепельскі край. – 2012. – 24 студз. – С. 2.

2. Янковский Иван Дмитриевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 631.

3. Янковский Иван Дмитриевич // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 325.