Юргель Соф’я Мартынаўна
Юргель Соф'я Мартынаўна нарадзілася 18 мая 1925 года ў в. Казюкі Глыбоцкага раёна. Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны вучылася на курсах механізатараў пры Глыбоцкай МТС, працавала ў калгасе імя Энгельса.
У1950–1958 гг. трактарыстка, брыгадзір жаночай трактарнай брыгады Глыбоцкай МТС, у 1958–1961 гг. брыгадзір трактарнай брыгады калгаса «За Радзіму» Глыбоцкага раёна, з 1961 слесар-інструментальшчык, загадчык склада. У 1969–1980 гг. працавала слесарам-камплектоўшчыкам Глыбоцкага раённага аб'яднання Дзяржкамсельгастэхнікі.
Званне Героя прысвоена ў 1958 г. за поспехі ў развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці.
У 1980 г. выйшла на пенсію.
Памёрла 21 ліпеня 2007 года.
Узнагароджана ордэнам Леніна, залатым медалём «Серп і Молат» Героя Сацыялістычнай Працы, іншымі медалямі.
ЛІТАРАТУРА
1. Марцынкевіч, Р. Багацце Соф'і Мартынаўны Юргель / Р. Марцынкевіч // Веснік Глыбоччыны. – 2005. – 25 мая. – С. 2.
2. Салтук, А. Сонечныя гоні / А. Салтук // Шлях перамогі (Глыбокае). – 1978. – 22 чэрв. – С. 3.
3. Саулич, В. Белорусская Ангелина / В. Саулич // Знаменосцы трудовой славы / сост.: Г. С. Гужва, В. Г. Скопа, Е. Я. Рыклин. – Минск : Беларусь, 1984. – С 347–349.
4. Юргель Соф'я Мартынаўна // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1995. – С. 406.
5. Юргель Софья Мартыновна // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / редкол.: М. П. Кузьмич [и др.] ; сост. М. Н. Пригожий. – Витебск : Витебская областная типография, 2009 – С. 322.
6. Юргель Софья Мартыновна // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов ; под общ. ред. А. Н. Новикова. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 246.