Юркоў Іосіф Андрыянавіч
Юркоў Іосіф Андрыянавіч нарадзіўся 8 лістапада 1903 года ў Оршы. Скончыў Беларускі палітэхнічны інстытут у 1936 годзе. У 1936–1937 – начальнік будаўнічага ўчастка, кіраўнік трэста «Белкамунбуд». З 1947 – намеснік кіраўніка трэста «Белтрактарбуд».
У 1955–1971 – кіраўнік будтрэста № 5 Міністэрства прамысловага будаўніцтва БССР у Мінску.
Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена ў 1966 годзе. Заслужаны будаўнік БССР.
Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны 2-й ступені, медалямі.
Памёр 20.02.1976.
ЛІТАРАТУРА
1. Юрков Иосиф Адрианович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 323.
2. Юрков Иосиф Адрианович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост. И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов ; под общ. ред. А. Н. Новикова. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 247.
3. Юркоў Іосіф Андрыянавіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя : у 12 т. / рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1974. –. Т. 11 : Футбол–ЯЯ. – С. 512.