Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Жураў Віталь Мікалаевіч

Дата нараджэння
08.05.1920
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Гарадоцкі раён, в. Іванаўка
Дата смерці
01.07.2010
Род дзейнасці
чыгуначнік
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Спецыялізацыя
чыгуначны транспарт
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы (1966)
ордэн Леніна
ордэн Айчыннай вайны II ступені
ордэн Чырвонай Зоркі
медаль «За адвагу»
медаль «За баявыя заслугі»

Жураў Віталь Мікалаевіч нарадзіўся 8 мая 1920 года ў в. Іванаўка Гарадоцкага раёна.

У 1936–1937 гг. вучыўся ў школе фабрычна-заводскага вучнёўства. У 1937–1940 гг. – слесар Віцебскага паравознага дэпо.

З лістапада 1940 года – у Чырвонай Арміі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У кастрычніку 1943 года – камандзір аддзялення 2-й роты 90-га аднаўленчага чыгуначнага батальёна 14-й чыгуначнай брыгады Варонежскага фронту, малодшы сяржант. Баявы шлях скончыў у баях за вызваленне Чэхаславакіі.

У 1948–1949 гг. В. М. Жураў працаваў качагарам паравоза ў лакаматыўным дэпо «Віцебск». У 1949–1956 гг. зноў служыў у чыгуначных войсках, займаў пасады камандзіра ўзвода, намесніка камандзіра роты і сакратара парткама часці.

У 1956–1964 гг. – брыгадзір, дарожны майстар Віцебскай дыстанцыі пуці. У 1964–1970 гг. – начальнік механізаванага ўчастка Віцебск – Езярышча Беларускай чыгункі.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 4 жніўня 1966 года за выдатныя поспехі, дасягнутыя ў выкананні заданняў сямігадовага плана перавозак, развіцці і тэхнічнай рэканструкцыі чыгуначнага транспарту, В. М. Жураву было прысвоена званне «Герой Сацыялістычнай Працы».

У 1970–1973 гг. – старшыня прафкама Віцебскай дыстанцыі пуці, у 1973–1980 гг. – начальнік участка дыстанцыі пуці, у 1980–1982 гг. – майстар па рамонту і рэканструкцыі чыгуначных пуцей.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі.

Памёр Віталь Мікалаевіч 1 ліпеня 2010 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Беленькі, З. Надзейныя рэйкі / З. Беленькі // Віцебскі рабочы. – 1981. – 16 снеж. – С. 2.

2. Беленький, З. Поездам – зеленую улицу / З. Беленький // Знаменосцы трудовой славы / сост.: Г. С. Гужва [и др] ; рец. Б. В. Стрельцов. – Минск : Беларусь, 1984. – С. 99–101.

3. Жураў Віталь Мікалаевіч // Памяць: Гарадоцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Н. А. Бурунова [і інш.] ; уклад. С. І. Садоўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 2004. –С. 692.

4. Журов Виталий Николаевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 433.

5. Журов Виталий Николаевич // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 235.

6. Журов Виталий Николаевич // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов ; под общ. ред. А. Н. Новикова. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 98.

7. Иванова, О. Дорога с прочной колеей / О. Иванова // Железнодорожник Белоруссии. – 2005. – 23 июня. – С. 7.

8. Ишечкин, В. А. Начальник участка / В. А. Ишечкин // Путь и путевое хозяйство. – 1967. – № 5. – С. 17–18.

9. Сташкевич, Л. Быть всегда впереди / Л. Сташкевич // Железнодорожник Белоруссии. – 2010. – 8 мая. – С. 13.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Журов Виталий Николаевич